Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
21 августа 2013
Пульс жыцця Лепельшчыны
Сапраўдным падарункам для жыхароў мікрараёна гімназіі імя І.Ерашова стала адкрыццё магазіна “Родны кут”, дзе прадстаўлены вялікі асартымент тавараў. Для зручнасці пакупнікоў у будынку магазіна ў канцы верасня плануецца адкрыць філіял цэнтральнай раённай аптэкі, дзе будзе прадстаўлены шырокі выбар медпрэпаратаў, сродкаў гігіены і г.д.
Новы філіял аптэкі
Салодкі пачастунак
Марожанаму вытворчасці ААТ “Лепельскі МКК” аддаюць перавагу не толькі пакупнікі нашага раёна, а і многіх гарадоў Віцебскай вобласці. Так, за чэрвень ААТ “Лепельскі МКК” было выпушчана 100 тон марожнага, столькі ж тон за ліпень, а на працягу жніўня -- 43 тоны 800 кілаграмаў смачнай прадукцыі. У чэрвені 14 тон 200 кілаграмаў марожанага паступіла ў магазіны Лепельскага райспажыўтаварыства, пяць тон 540 кілаграмаў -- у магазіны фірменнага гандлю і чатыры тоны 300 кілаграмаў -- у камерцыйныя гандлёвыя кропкі горада. У ліпені ў гандлёвыя прадпрыемствы Лепельскага райспажыўтаварыства паступіла каля васьмі тон, тры тоны 830 кілаграмаў -- у магазіны фірменнага гандлю і адна тона 700 кілаграмаў -- у камерцыйныя гандлёвыя прадпрыемствы.
“Скарбніца здароўя”
На працягу трох год у цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках інфармацыйнага цэнтра “Скарбніца здароўя” праводзяцца сустрэчы з наведвальнікамі, дзе кожны мае магчымасць атрымаць шмат карыснай інфармацыі аб здаровым ладзе жыцця, лекавых якасцях раслін і г.д. Падборам патрэбнай літаратуры займаецца бібліятэкар аддзела абслугоўвання Аксана Рудэнка, а практычнымі парадамі аб спосабах нарыхтоўкі лекавых раслін і іх прымяненні дзеліцца правізар цэнтральнай раённай аптэкі Ларыса Занько. Інфармацыйныя гадзіны праводзяцца пяць раз на год. Сёлетнія сустрэчы прысвечаны тэме “Здароўе расце на градцы”. Вельмі цікава прайшла інфармацыйная гадзіна “Калі вам за пяцьдзясят: для жанчын”, якая адбылася ў лютым, “Цар агарода -- гарбуз” -- у красавіку. У жніўні пройдзе сустрэча на тэму “Цудоўная сямёрка”, дзе чытачы даведаюцца аб відах гародніны, што расце на градцы, і яе шматлікіх лекавых якасцях. У верасні наведвальнікам будзе расказана аб лекавых якасцях вострых прыпраў, тэма лістападаўскай сустрэчы -- “Лекавы авёс”.