Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 января 2011
Радаснае наваселле
Напярэдадні Новага года адкрыўся сацыяльна-педагагічнага цэнтр. Доўгі час сацыяльны прытулак месціўся ў будынку былога дзіцячага садка. Цеснавата было.
Некалькі гадоў таму вызваліліся будынкі былога ваеннага шпіталя. Пасля некалькіх няўдалых спроб знайсці новага гаспадара было прынята рашэнне аддаць адзін з карпусоў дзецям. Цэлы год працавалі там работнікі прадпрыемства “Будаўнік”, добраахвотнікі-валанцёры, зроблены сучасны ўнутраны і вонкавы рамонт, каб выхаванцам было прасторна, утульна.
Наваселле стала сапраўдным святам для дзяцей і дарослых. На момант адкрыцця цэнтра перад уваходам у новы дом выстраіліся цугам аўтамашыны – гэта прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый прывезлі падарункі навасёлам. Пасля кароткай прывітальнай прамовы намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Нікіціна чырвоная стужка была перарэзана. Пасля кароткай экскурсіі госці сталі дарыць падарункі. На свяце былі прадстаўнікі больш 15 арганізацый і прадпрыемстваў – больш 15 Дзедаў Марозаў са шчодрымі падарункамі.
Пасля урачыстай часткі і ўручэння падарункаў быў праведзены канцэрт, у якім разам з выхаванцамі прытулка свае творчыя здольнасці паказалі вучні Заслонаўскай школы і ваенныя музыканты.
Васіль МАТЫРКА
На здымках: Даша Смажэўская, Віка Кліцап і Крысціна Баравая сустракаюць гасцей хлебам-соллю; навасёлы ў прасторным новым доме. Фота аўтара