Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
3 августа 2016
Раённыя зажынкі
Такімі словамі пачынаецца старажытная жніўная песня, з якой сто-дзвесце гадоў таму жанчыны зажыналі першыя снапы. З гэтай песняй, як і іх матулі і бабулі ў свой час, сёлета старэйшыя жыхаркі аграгарадка Стаі Галіна Савельеўна Фокіна, Зінаіда Ільінічна Кулеш і Валянціна Якаўлеўна Смажэўская зажыналі першы сімвалічны сноп. Яшчэ ў песні яны прасілі Бога дапамагчы ў працы, даць добрае надвор’е, сіл і здароўя, каб паспець “зжаці поле”.
Галоўны аграном сельскагаспадарчага філіяла Уладзімір Судак коратка распавёў пра віды на сёлетні ўраджай.
Першы сноп быў уручаны Аляксандру Быкаву, а потым і кіраўнікам гаспадарак, якія спецыяльна прыбылі на імпрэзу, і, вядома ж, галоўным асобам жніва — камбайнерам і аграному. Каравай са збожжа мінулага года ўручылі старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Місюру. Так было выказана пажаданне сустрэцца на раённым свяце дажынак і там ужо ўручаць каравай са збожжа новага ўраджаю.
Святар Сергій Ляшкевіч прамовіў, што ўсе мы, пачынаючы любую добрую справу, просім Божае дапамогі, каб Ён даў нам сіл, здароўя, паспрыяў. Зараз вы пачынаеце самую добрую справу на зямлі — убіраеце хлеб. Няхай з вамі будзе Божае блаславенне, няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць мір і лад. Бо калі дома непрыемнасці, не можа ісці гаворкі пра плённую працу. Калі ж мужчына ведае, што дома яго чакае каханая жонка і шчаслівыя дзеці, то і справа робіцца лягчэй. А зараз прачытаем малітву аб поспеху ва ўсялякай добрай справе.
Па загадзе дырэктара СВФ “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” Алега Данчанкі камбайны пад кіраваннем Пятра Духовіча, Паўла Калесніковіча, Вадзіма Пыхціна, Аляксандра Канакова, Мікалая Падворнага і Дзмітрыя Дзенісёнка плаўна рушылі ў масіў пшаніцы. Першыя кілаграмы збажыны засыпаліся ў бункеры. А старыя жнеі бласлаўлялі жалезныя машыны, жадаючы ім і камбайнерам плённай працы.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: урачысты момант мерапрыемства.
Фота аўтара.