Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
22 октября 2012
Развіццё турызму
22 октября, Лепель /Соб.инф./. Вывучэнню турыстычнага патэнцыялу і магчымасцям стварэння турыстычнай індустрыі ў нашым раёне раёне ўдзяляецца вялікае значэнне. З гэтай мэтай праведзена інвентарызацыя суб’ектаў турызму і арганізацый, якія аказваюць паслугі ў гэтай сферы. Вызначаны накірункі дзейнасці па развіццю ўнутранага і ўязнога турызму. Пры аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму працуе інфармацыйны цэнтр.
Прырода Лепельшчыны ярка і маляўніча прадстаўлена ў двух экалагічных маршрутах - “Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў” і “Край мой беразінскі”.
У цяперашні час распрацоўваецца маршрут “Легенды і паданні Лепельскіх азёр” з мэтай знаёмства з воднымі багаццямі раёна, рэкамі і азёрамі, узнікненне якіх звязана з мясцовымі легендамі і павер’ямі. У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі і ДПУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік” ёсць музеі прыроды.
Актыўны ўдзел у справах па паляпшэнню экалагічнага становішча ў раёне прымаюць члены раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, навучэнцы, каледжа, ліцэя, вучні сярэдніх школ. Значнай падзеяй для нашага раёна стала акцыя “Сусветная ўборка 2012: зробім разам”. У час акцыі навучэнцы пры падтрымцы камунальных служб, ДЛГУ “Лепельскі лясгас” прыбралі ад смецця лесапаркавыя зоны Лепеля і вёскі Бароўка. Святлана СІЛЬВАНОВІЧ