Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
27 октября 2011
Рэагаванне па сутнасці
Кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта праводзяцца “прамыя тэлефонныя лініі” з насельніцтвам, як правіла, адзін раз у два месяцы. Дні і час іх арганізацыі вызначаюцца папярэдне і зацвярджаюцца спецыяльным распараджэннем, інфармацыя аб гэтым друкуецца ў раённай газеце “Лепельскі край”.
Прытым асобныя “прамыя тэлефонныя лініі” носяць тэматычны характар. Напрыклад, 17 жніўня з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 4-17-36 па актуальных праблемах гандлёвага абслугоўвання і забеспячэння таварамі чакалі пытанняў ад жыхароў горада і раёна не толькі старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян, намеснік старшыні Віталь Дзмітрыеў, але і старшыня раённага спажывецкага таварыства Рыгор Стош, дырэктар ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандр Міхайлоўскі і дырэктар хлебазавода Віктар Аўдзеенка.
Любы тэлефонны званок уважліва выслухоўваецца і рэгіструецца з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку заяўніка, яго месца жыхарства, працы, статусу, кароткага зместу ўзнятай праблемы і вынікаў разгляду. У выпадку неабходнасці арганізуецца высылка адпаведных пісьмовых запытаў пэўным службовым асобам для рэагавання і вырашэння ўзнікшай праблемы па сутнасці. Напрыклад, старшыні райвыканкама Пятру Шыкшняну патэлефанавала старэйшына вёскі Поплаўкі Таццяна Мазго наконт захавання ў населеным пункце аддзялення паштовай сувязі, паколькі яно вельмі патрэбнае вяскоўцам. Пытанне даручана вывучыць і знайсці шлях яго рашэння раённаму вузлу паштовай сувязі сумесна з Пышнянскім сельвыканкамам.
Жыхарка Губіна Наталля Ляднёва паскардзілася на дрэнную якасць пітной водаправоднай вады. Зварот быў накіраваны на рэагаванне ў КУВП “Бароўка”. Дырэктар Уладзімір Аксяновіч пісьмова паведаміў, што для паляпшэння якасці пітной вады праведзены работы па прачыстцы і прамыўцы водаправоднай сеткі, артэзіянскай свідравіны, воданапорнай вежы і ўнутраных сістэм водаправодаў гэтага населенага пункта.
Лепяльчанка Людміла Ханяк, якая пражывае на вуліцы Першамайская, звярнулася на “прамую тэлефонную лінію” ў сувязі з затапленнем агарода. Праблема была вывучана і разгледжана з выездам на месца. Дадзена даручэнне прадпрыемству “Лепельскае ПМС” пракласці зліўны латок з устаноўкай водапрыёмніка. Юлія Хацкевіч з вёскі Крайцы прасіла дапамагчы спілаваць аварыйнае дрэва, што расце ў двары яе дома. Дрэва спілавана.
Людміла ГЕРАСІМОВІЧ,загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама