Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
10 декабря 2012
Рэзерв кадраў
Зараз у рэзерве кіруючых кадраў райвыканкама ўключана 114 кандыдатаў на 71 пасаду кадравага рэестру.
Зараз у рэзерве кіруючых кадраў райвыканкама ўключана 114 кандыдатаў на 71 пасаду кадравага рэестру. Усе яны маюць вышэйшую адукацыю, трое — дзве вышэйшыя, сем прайшлі перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 16 чалавек павышалі кваліфікацыю на абласным і рэспубліканскім узроўні, 32 часова выконвалі абавязкі кіраўніка арганізацыі, структурнага падраздзялення.
Сфарміравана і спецыяльная група рэзерву, у склад якой увайшлі перспектыўныя кіраўнікі і спецыялісты, якія маюць вопыт кіруючай работы і здольныя па сваіх дзелавых і асабістых якасцях да замяшчэння адказных кіруючых пасад. У перспектыўны кадравы рэзерв райвыканкама ўключаны 21 чалавек ва ўзросце да 31 года. У большасці выпадкаў прызначэнне на кіруючыя пасады адбываецца з рэзерву кадравага корпуса. Установай аховы здароўя «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» ўсталяваны кадравы рэзерв на намеснікаў галоўнага ўрача і загадчыкаў аддзяленняў. Аднак не фарміруецца рэзерв на галоўных урачоў Слабадской участковай бальніцы і Пышнянскай бальніцы сястрынскага догляду, а таксама загадчыкаў фельчарска-акушэрскіх пунктаў, што вызначана рэестрам старшыні райвыканкама. Недастатковай прызнана работа з рэзервовым кадравым корпусам у аддзеле культуры райвыканкама, камунальным унітарным вытворчым прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Лепель», камунальным унітарным вытворча-гандлёвым прадпрыемстве «Прывулле», камунальным унітарным прадпрыемстве «Праектна-архітэктурнае бюро горада Лепеля і раёна» і інш.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА.