“Родны кут”

4 января 2012

“Родны кут”

Значнай падзеяй для жыхароў раёна стала адкрыццё магазіна “Родны кут” у памяшканні былой сталовай. Задоўга да ўрачыстага адкрыцця ля магазіна сабралася шмат наведвальнікаў, якім вельмі хацелася зрабіць пакупкі ў перадсвяточны дзень.

 Прыемным сюрпрызам для ўсіх стала з’яўленне Дзеда Мароза і Снягурачкі, якія сустрэлі ўсіх вершаванымі радкамі. Цёпла прывітаў усіх гасцей, расказаў аб удасканаленні гандлёвага абслугоўвання раёна намеснік старшыні райвыканкама Віталь Дзмітрыеў. З найлепшымі пажаданнямі да пакупнікоў звярнуўся старшыня Лепельскага райспажыўтаварыства Рыгор Стош.

 Пад бадзёрыя апладысменты ўсіх прысутных Віталь Васільевіч Дзмітрыеў, Рыгор Мікалаевіч Стош перарэзалі чырвоную стужку і запрасілі пакупнікоў у гандлёвую залу. Нікога не пакінуў раўнадушным момант, калі старшыня райспажыўтаварыства Рыгор Стош уручыў сімвалічны ключ ад магазіна яго загадчыцы Алене Каваленка.

 Літаральна за некалькі хвілін гандлёвая зала напоўнілася пакупнікамі. Лепяльчане з цікавасцю падыходзілі да шыкоўных вітрын і знаёміліся з прапануемым асартыментам тавараў. Вялікі выбар мясных, малочных, кулінарных, вінна-гарэлачных вырабаў, паўфабрыкатаў, цукерак. Ніхто з наведвальнікаў не пакінуў магазін без пакупкі.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ