Сацыяльнае страхаванне

21 февраля 2012

Сацыяльнае страхаванне

Летась у бюджэт раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва паступіла 61,1 млрд. рублёў. Фінансавыя паступленні далі магчымасць забяспечыць ўласнымі сродкамі расходы па выплаце пенсій на 80 працэнтаў. Дэфіцыт пакрываецца датацыяй.

Сацыяльнае страхаванне дазволіла жыхарам Лепельшчыны ў адпаведных сітуацыях скарыстацца дапамогамі па часовай непрацаздольнасцi ў суме 4,5 млрд. рублёў, па цяжарнасці і родах -  1,1 млрд. 255 сем'ям пры нараджэнні дзяцей аказана матэрыяльная падтрымка ў выглядзе дапамог у аб’ёме 825 млн. рублёў. Сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей да трохгадоў і старэй з нізкім сукупным даходам атрымалі выплаты на  суму 3,7 млрд. рублёў. Аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога для сезоннай закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.092011г. № 417 ў суме 319 млн. рублёў.
 
Выплачана дапамога на пахаванне ў суме 55 млн. рублёў.
 
 У. ВАЛОДЗІН