Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
9 августа 2012
Сацыяльны барометр
9 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ Паведамленні і заявы людзей з’яўляюцца своеасаблівым сацыяльным барометрам, дапамагаюць уладным структурам трымаць руку на пульсе жыцця, аператыўна рэагаваць і ліквідоўваць недахопы, ствараць для насельніцтва камфортныя ўмовы пражывання. І што маем на практыцы? У першым паўгоддзі 2012 года ў райвыканкам паступіла 132 звароты грамадзян, з іх 91 — пісьмовы, 41 — вусны і чатыры ад юрыдычных асоб. Колькасць іх у параў¬нанні з аналагічным перыядам 2011 года зменшылася на пяць. Насельніцтва не звярталася па пытаннях прамысловасці, паслуг сувязі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, аховы здароўя, маладзёжнай палітыкі.
У 22 калектыўных зваротах грамадзяне выказвалі незадаволенасць ходам капітальнага рамонту жылых дамоў, водазабеспячэння, газазабеспячэння, утрымання дарог.
З вышэйстаячых органаў на выкананне ў райвыканкам накіравана дзесяць зваротаў.
Кіраўніцтвам райвыканкама прыняты 41 чалавек. Пытанні, што ўздымаюцца на прыёмах, таксама носяць сацыяльную накіраванасць (паляпшэнне жыллёвых умоў, рамонт жылля, водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне). На выязных прыёмах прынята дзевяць грамадзян.
У практыку ўкаранёны новыя формы работы, якія дазваляюць грамадзянам аператыўна вырашаць паўсядзённыя пытанні, атрымліваць больш інфармацыі аб дзейнасці райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў. На тэлефон «гарачай лініі» звярнулася 22 чалавекі. Пад час правядзення «прамых тэлефонных ліній» старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі звярнулася пяць чалавек. На сайт выканкама паступіла шэсць зваротаў ад грамадзян, адзін — ад юрыдычнай асобы.
Апрача ўсяго ў сельвыканкамах разгледжана 117 зваротаў — на 32 менш за аналагічны перыяд 2011 года.
І яшчэ некалькі красамоўных лічбаў. Структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама і сектарам «адно акно» было ажыццёўлена 16430 адміністрацыйных працэдур, што на 1647 менш у параўнанні з 2011 годам, а колькасць запытаў павялічылася на 216. Сельскімі выканаўчымі камітэтамі выканана 4080 адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян.
З поўным выкарыстаннем праграмнага комплексу «адно акно» працавалі сектар «адно акно», упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Аддзелам адукацыі выканана па новай тэхналогіі 8,4% працэдур.
Раённым органам улады ажыццёўлены канкрэтныя захады па дэбюракратызацыі дзяржаўных органаў, абароне і забеспячэнні рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў грамадзян, належным разглядзе іх зваротаў дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, забеспячэнні заяўнага прынцыпу “адно акно”.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА