Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
9 июля 2012
Сельскі аграэкатурызм
У Слабадскім сельсавеце ўдзяляецца значная ўвага і развіццю сельскага аграэкатурызму. У вёсцы Аношкі функцыянуе аграсядзіба з аднайменнай назвай. Па тэрыторыі сельсавета праз вёскі Велеўшчына, Слабада, Аношкі і Сталюгі праходзіць адзін з першых агратурыстычных зялёных маршрутаў Беларусі “Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў”. Гэты маршрут увайшоў у сетку Еўрапейскіх зялёных маршрутаў. Інфармацыя аб ім захоўваецца на сайтах міжнароднай турыстычнай арганізацыі “ЕСЕАТ” у 22 краінах свету, а звесткі аб маршруце занесены ў турыстычную энцыклапедыю Беларусі.
Працягласць маршрута складае 155 кіламетраў. Маршрут мае рэгіянальную гісторыка-культурную накіраванасць і, у першую чаргу, адрасаваны аматарам традыцыйнай этнаграфіі і фальклору, а таксама прызначаны для актыўнага адпачынку і перамяшчэння на веласіпедах паміж кропкамі прызначэння, з лакальнымі пешымі экалагічнымі тропамі. Турысты маюць магчымасць стаць удзельнікамі экспедыцыі на лодцы.
Турысты, якія падарожнічалі па зялёнаму маршруту “Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў”, маюць магчымасць прыняць удзел у цудоўным забаўляльным мерапрыемстве –- каляднай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”. Правядзенне гэтага абраду на тэрыторыі сельсавета стала добрай традыцыяй.
У час выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні, па кожнаму з якіх прыняты адпаведныя рашэнні.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ