Шахматны турнір

19 мая 2014

Шахматны турнір

Шахматысты раёна правялі турнір, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прынялі ўдзел 12 лепшых мясцовых аматараў гэтай старадаўняй гульні. На працягу двух дзён спартсмены выяўлялі мацнейшых у шахматна-шашачным клубе, які размешчаны ў інтэрнаце на вуліцы Калініна, 90а.

Шахматысты раёна правялі турнір, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прынялі ўдзел 12 лепшых мясцовых аматараў гэтай старадаўняй гульні. На працягу двух дзён спартсмены выяўлялі мацнейшых у шахматна-шашачным клубе, які размешчаны ў інтэрнаце на вуліцы Калініна, 90а. А рашаючыя партыі на шахматных дошках былі разыграны ў Дзень Перамогі ў цэнтральным гарадскім парку. Яны прайшлі ў прысутнасці шматлікіх лепяльчан і гасцей горада. Пераможцам турніру стаў Віктар Прохараў. Другое месца заваяваў Іван Бараноўскі, трэцяе - Васіль Шумко.