Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
1 декабря 2011
Шчаслівыя імгненні
Ціхі лістападаўскі поўдзень. Імжыць дожджык, маўклівыя дрэвы застылі ў задуменні, рыхтуючыся да надыходу зімы. Разам з начальнікам аддзела ЗАГС Аленай Бельскай уваходзім у радзільнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”, бачым радасныя твары жанчын - і адразу здаецца, што прыйшла непаўторная вясна. Гэта светлая пара ў радзільным аддзяленні пануе заўсёды, таму што менавіта тут адбываюцца першыя і шчаслівыя імгненні нараджэння новага жыцця.
Да пакоя адпачынку падыходзяць шчаслівыя маладыя матулі. Твары жанчын асвятляюць усмешкі -- яны знайшлі самы дарагі і неацэнны скарб у жыцці. Ва ўтульнае фае ўваходзяць таты з прыгожымі букетамі кветак. Яны ад душы віншуюць сваіх каханых. Вельмі прыемна было назіраць, як мужчыны ўпершыню ў жыцці ўзялі на рукі сваіх малышоў.
Вольга і Алег Вініцкія - маладая сям'я. Сваю першую дачушку маладыя бацькі вырашылі назваць Арыянай. Дзяўчынка нарадзілася вагой тры кілаграмы 880 грамаў і ростам 54 сантыметры. Маладая сям'я жыве ва ўтульным доме. Алег у свой час набыў спецыяльнасць механіка ў Лепельскім аграрна-тэхнічным каледжы і зараз працуе вадзіцелем у ваеннай часці. Вольга ж закончыла Баброўскую сярэднюю школу і зараз завочна набывае веды ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.Машэрава па спецыяльнасці “Настаўніца фізікі і матэматыкі”. У сям'і Анастасіі і Руслана Дзямко таксама нарадзіўся першынец. Нягледзячы на тое, што малышу споўнілася ўсяго толькі восем дзён, ён ужо пазнае голас маці, адчувае цеплыню яе рук. У час нашай размовы малыш спакойна спаў на руках у таты.
Анастасія набыла спецыяльнасць эканаміста ў Полацкім гандлёва-тэхналагічным каледжы, а зараз завочна набывае веды ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”. Муж Руслан працуе слесарам-драбільшчыкам у філіяле “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. Сынуля ў маладой сям'і нарадзіўся вагой тры кілаграмы 480 грамаў і ростам 58 сантыметраў. Бацькі вырашылі яго назваць Станіславам.
Ад душы павіншавала маладыя сем'і з гэтай радаснай падзеяй у жыцці начальнік аддзела ЗАГС Алена Бельская. Алена Канстанцінаўна ўручыла бацькам пасведчанні аб нараджэнні дзяцей, а таксама памяткі, дзе расказваецца, што азначае абранае імя для малыша.
Шчаслівыя бацькі ўсміхаюцца адзін аднаму. І няхай гэтыя шчаслівыя імгненні запомняцца ім назаўсёды!
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ (фота аўтара)На здымку: шчаслівыя маладыя сем'і (злева направа) Алег і Вольга Вініцкія, Анастасія і Руслан Дзямко са сваімі малышамі.