Школа мужнасці

26 февраля 2013

Школа мужнасці

Па добрай традыцыі другі месяц года стаў у гімназіі месяцам патрыятычнай работы. Адзін са складнікаў гэтага мерапрыемства – акцыя “Клопат”. За кожным з сёмага па дзясяты класы замацаваны шэсць ветэранаў вайны, адзін інвалід Вялікай Айчыннай і дзве ўдавы ветэранаў. Дзеці напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны наведваюць сваіх падшэфных, віншуюць іх са святам, дапамагаюць па гаспадарцы.