Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
20 сентября 2013
Школьны мерыдыян
“З добрым сэрцам -- у школу”
Акцыя пад такой назвай аб’яднала ўсіх вучняў сярэдняй школы № 3, якія пажадалі аказаць дапамогу дзецям са шматдзетных, няпоўных, прыёмных сем’яў, а таксама дзецям-інвалідам. Мерапрыемства было арганізавана раённым камітэтам ГА “БРСМ”.Аб правядзенні акцыі ў школе паведамлялася загадзя. На перапынку, пасля другога ўрока ў фае школы загучала музыка. Прыемна было назіраць, як малышы і старшакласнікі спяшаюцца да актывістаў раённай арганізацыі “БРСМ”, каб падзяліцца ўласнымі рэчамі. У асноўным вучні прыносілі канцылярскія прыналежнасці: сшыткі, ручкі, алоўкі, блакноты, каляровую паперу і г.д.Усе рэчы, сабраныя ў рамках акцыі, будуць размеркаваны сярод вучняў сярэдняй школы № 3, якім патрэбна дапамога, а таксама дзецям, якія засталіся без увагі бацькоў і знаходзяцца на выхаванні ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.
“Восеньскі сарафан”
Як пашыць сукенку з бытавых рэчаў, аздобіць яе садавінай і гароднінай? Адказ на гэта пытанне ведаюць юныя прыгажуні -- вучаніцы сярэдняй школы № 3, якія сталі ўдзельніцамі школьнага конкурсу “Восеньскі сарафан”. Згодна з умовамі конкурсу дзяўчаты павінны былі пашыць арыгінальны восеньскі сарафан і прадэфіліраваць у ім.Прыняць удзел у мерапрыемстве пажадалі і малодшыя школьніцы, і вучаніцы старэйшых класаў. Паглядзець на гэта яркае відовішча ў актавай зале школы сабраліся шматлікія гледачы. Утварыўся парад прыгажосці, майстэрства, фантазіі і натхнення. Якіх толькі цудоўных вырабаў тут не было! Юныя канкурсанткі падрыхтавалі ўборы з гародніны, восеньскіх ягад, пластыкавых вырабаў, непатрэбных бытавых рэчаў, у тым ліку… поліэтыленавых пакетаў. Кожная з канкурсантак ўразіла гледачоў сваёй непаўторнасцю. На думку журы, самымі арыгінальнымі аказаліся сарафаны вучаніцы чацвёртага “А” класа Дашы Лебедзевай, Лізы Тарасавай (пяты “А” клас), вучаніцы дзявятага “В” класа Крысціны Азаронак, а таксама Юліі Памалейкі адзінаццаты “А” клас). Прызам сімпатый гледачоў адзначаны восеньскі ўбор вучаніцы пятага “А” класа Вольгі Чарныш, якая ўпрыгожыла сваю сукенку накрыўкамі для закручвання.Кожная з юных удзельніц конкурсу атрымала Ганаровую грамату. Самая ж галоўная ўзнагарода для канкурсантак -- гэта станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні гледачоў, што прыйшлі ў захапленне.
Канстанцін ВІННІК,студэнт факультэтаміжнародных адносінБелдзяржуніверсітэта.