Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
26 декабря 2013
Школьны мерыдыян: Новавалосавіцкая БШС
Прышкольны ўчастак – не меней як дваццаць сотак. Расце тут бульба, капуста, морква, буракі, фасоля, агуркі, цыбуля. Дакладней, раслі, бо ўсё ўжо даўно сабрана і перададзена ў школьную сталовую для паляпшэння якасці харчавання і атрымання больш нізкага яго сабекошту.
На прышкольным участку
Прышкольны ўчастак – не меней як дваццаць сотак. Расце тут бульба, капуста, морква, буракі, фасоля, агуркі, цыбуля. Дакладней, раслі, бо ўсё ўжо даўно сабрана і перададзена ў школьную сталовую для паляпшэння якасці харчавання і атрымання больш нізкага яго сабекошту. Перададзены ў сталовую і шэсцьдзесят тры кілаграмы яблыкаў са школьнага саду. Сто працэнтаў вучняў школы ахоплены аднаразовым харчаваннем. Дзесяць чалавек з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў харчуюцца двойчы ў дзень.
Гурткі і секцыі
Сёлета адкрыліся два гурткі для вучняў пачатковых класаў – “Чароўная нітка” (зрэшты, яго наведваюць і васьмікласнікі” і “У гасцях у кнігі”. Вядуць іх адпаведна настаўнікі Галіна Канавальчык і Святлана Балаева.
Працягвае працаваць гурток агульнафізічнай падрыхтоўкі, на якім хлопцы з шостага па дзявяты клас рыхтуюцца да спаборніцтваў і займаюцца рознымі спартыўнымі гульнямі. Дэкаратыўную апрацоўку матэрыялу асвойваюць старэйшыя школьнікі. Абодва гурткі вядзе Аляксей Волкаў – настаўнік працы і фізкультуры. “Хімія вакол нас” згуртавала вучняў сёмага і восьмага класаў, дзякуючы намаганням настаўніцы Аліны Бастунец.
У пачатковай школе
Планамі і пражэктамі поўніцца пачатковая школа. Тут ідзе падрыхтоўка да тэматычнага тыдня, які ставіць на мэце павышэнне матывацыі вучняў да вучобы.
Дзяцей чакаюць рухомыя гульні на перапынках па правілах дарожнага руху і “Поле цудаў” на гэту ж тэматыку, заняткі ў гуртках. “Вясёлы аловак” выявіць мастацкія здольнасці вучняў. “Дзень ашчаднасці” і ”Азбука Берагошы” паспрыяюць набыццю ведаў у галіне энергазберажэння.
Разведка добрых спраў” і “Шчаслівы выпадак”, гульні “Самы мудры” і Самы самы” – па выніках паспяховасці, падарожжа да крыніцы – кожны знойдзе тут сваё зацікаўленне.
Віктар ЛЯШЧЫНА.