Школьны мерыдыян: Новавалосавіцкая СШ

14 декабря 2012

Школьны мерыдыян: Новавалосавіцкая СШ

14 декабря, Лепель /Соб.инф./. На заробленыя грошы Сёлета ўлетку былі адрамантаваны адзінаццаць класных памяшканняў. Закуплена мультымедыяўстаноўка, фотаапарат, камп’ютар на ўласна заробленыя грошы.

14 декабря, Лепель /Соб.инф./. На заробленыя грошы

Сёлета ўлетку былі адрамантаваны адзінаццаць класных памяшканняў. Закуплена мультымедыяўстаноўка, фотаапарат, камп’ютар на ўласна заробленыя грошы. На 13 мільёнаў рублёў прадалі камунальнікам расаду кветак. Вырошчвалі ўсёй школаю пад патранажам настаўніцы геаргафіі і працы Таццяны Гарбёнак. На 9 мільёнаў спонсарскую дапамогу школе аказала КУСГП “Лепельскае”. Астатнія два мільёны атрымалі ад рэалізацыі прадуцыі, што вырабляюць дзеці ў школьнай майстэрні – грабель, тапарышчаў, касавільнаў. Вось і назбіралася сума немалая.

І яблыкі на дэсерт

Прышкольны ўчастак – недзе сотак дваццаць. Не вельмі вялікі, тым не меней, заклалі на зіму паўтары тоны бульбы, 600 кілаграм агародніны і паўтоны яблык, што дазволіла зрабіць больш танным абед у школьнай сталовай. Усяго харчуецца 49 вучняў, 8 дзяцей з малазабяспечаных сем’яў атрымліваюць двухразовае харчаванне, пяцёра дашкольнікаў у садзіку – трохразовае. У даважак да дэсерту дзеці ўсю восень атрымлівалі яблыкі, якіх пастараліся назапасіць на зіму.

Дэкада пачатковых класаў

Рухомыя гульні на перапынках, пазнавальная гадзіна спрытнага алоўка, свята “Асяніны” – усё было ім цікава. А яшчэ – “Поле цудаў” па правілах дарожнага руху, на якім пераможцай стала другакласніца Валерыя Кандрачук, і віктарына па творах Карнея Чукоўскага, і конкурс “Знаўцы мовы”, і ўрокі Мыйдадзіра, і прэзентацыя “Беларусы ў Лондане”.

 Па выніках дэкады дзеці атрымалі памятныя медалі за перамогу ў розных намінацыях.

 Шчырыя сябры

Чарговая школьная субота стала для вучняў 1-4 класаў запамінальным спартыўным святам “Мама, фізмультура і я – спорта шчырыя сябры”. Ладзілі спаборніцтвы па рухомых гульнях, на якіх маці ўвішна вялі і кідалі мячык, прадэманстраваўшы добры ўрок дзецям, таксама скакалі ў мяхах, пралазілі ў вузкі тунель.

Лепшыя вынікі паказала каманда 2-4 класаў.

Умелыя ручкі і навуковыя пошукі

Настаўніца Анастасія Юсупава вядзе ў школе гурток “Умелыя ручкі”, які аб’яднаў юных майстроў з трэцяга па восьмы клас. Дзеці займаюцца выцінанкай, вышыўкай, арыгамі. Другі гурток майстроў узначальвае настаўнік працы Аляксей Волкаў. Цікавыя доследы з раслінамі праводзяцца пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Аліны Бастынец, а пасля афармляюць свае назіранні, аналізуюць, робяць высновы.

Віктар ЛЯШЧЫНА.