Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
12 апреля 2013
Школьны мерыдыян: Слабадская СШ
Добрыя вынікі паказалі вучні школы падчас малых раённых алімпіядаў. Удзельнічалі чацвёра вучняў – занялі чатыры прызавыя месцы. Вучаніца чацвёртага класа Насця Піскунова стала пераможцай раённай алімпіяды па беларускай мове. Васьмікласніца Вераніка Маляўка заняла аж дзве прыступкі на п’едэстале гонару – другое месца па рускай і трэцяе па беларускай мовах. Трэці вынік паказаў і шасцікласнік Мікалай Стэльмах на алімпіядзе па матэматыцы.
Нарада з бацькамі
Агульнашкольны бацькоўскі сход прайшоў на тэму работы ўстановы адукацыі з высокаматываванымі вучнямі. Перад бацькоўскай аўдыторыяй выступіла школьны псіхолаг Тамара Маляўка.
Разглядаліся на сходзе і іншыя пытанні. Супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сездзін правёў прафілактычную гутарку на тэму пажарнай бяспекі, прывёў канкрэтныя прыклады і факты.
Падарыў кнігі землякам
Настаўнік гісторыі, краязнавец Валерый Тухта падарыў чытачам Велеўшчынскай, Слабадской і Чэрскай сельскіх бібліятэк дзве свае кнігі “Нататкі з краязнаўчага сшытка” і “Я вярнуўся, бо ты чакала”, з аўтографамі аўтара. Кнігі толькі што выйшлі ў Мінску ў выдавецтве “Медысонт”. Яны будуць карысныя настаўнікам гісторыі, краязнаўцам і, безумоўна ж, зацікавяць жыхароў вышэйназваных краёў, якія знойдуць там расповяды пра сваіх родных, блізкіх, суседзяў – землякоў.
Віктар ЛЯШЧЫНА.