Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
21 февраля 2014
Школьны мерыдыян: Стайская СШ
Што шукае “Пошук”? Каля трох год на базе 10-11 класаў па панядзелках працуе клуб “Пошук”. Зараз “пошукаўцы” займаюцца ўзнаўленнем базы даных пра ўсіх людзей, якія загінулі ў рэгіёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Што шукае “Пошук”?
Каля трох год на базе 10-11 класаў па панядзелках працуе клуб “Пошук”. Зараз “пошукаўцы” займаюцца ўзнаўленнем базы даных пра ўсіх людзей, якія загінулі ў рэгіёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Звяраюць спісы прозвішчаў з кнігі “Памяць” з інфармацыяй АБД “Мемарыял”. Пошук захапіў дзесяцікласніц Вераніку Бабарэнь, Алесю Залатуха, Ганну Лук’яновіч, Марыю Сільвановіч і іншых. Дзяўчаты сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі, трымаюць стасункі з уладамі. Раней дзеці даследвалі мясцовыя прозвішчы і традыцыйныя народныя промыслы ў вёсцы.
Энергамарафон
Вучні ўдзельнічалі ў раённым конкурсе праектаў па эканоміі і ашчаднасці “Энергамарафон”. На конкурс даслалі тры малюнкі, улётку, відэаролік, а таксама праект шасцікласнікаў Яўгена Жарнасека і Аляксея Залатухі “Смецце ці рэсурс”, які заняў першае месца ў намінацыі “Лепшы праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні”. Відэароліку “Эканомія энергіі. Што і як мы можам зрабіць”, аўтарамі якога з’яўляецца група васьмікласнікаў, прысуджана трэцяе месца, як, зрэшты, і ўлётцы “Эканом рэсурсы, збяры грошы на адпачынак” дзесяцікласніцы Веранікі Бабарэнь.
Віктар ЛЯШЧЫНА