Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
6 февраля 2014
Школьны мерыдыян:Бароўская СШ
І зноў школа – першая! На гэты раз калектыў перамог у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола і комплекснага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства “Урокі футбола”.
Тэорыя футболу
І зноў школа – першая! На гэты раз калектыў перамог у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола і комплекснага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства “Урокі футбола”. Намеснік дырэктара Дзіяна Мысіна і настаўнік фізкультуры і здароўя Віктар Машюшэнка даслалі на конкурс абагульненне досведу школьных заняткаў “Гадзіна футбола”. Журы, у склад якога ўваходзіў і міністр адукацыі, годна ацаніла працу.
Эмблема прызнана лепшай!
Пасля падвядзення вынікаў у Прадстаўніцтве Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ у Віцебскай вобласці школа прызнана пераможцай у двух намінацыях: “Пасадзі дрэва ў гонар алімпійскага прызёра” і “Інтэрактыўны конкурс на лепшую эмблему юных алімпійцаў”. Шляхам інтэрактыўнага галасавання на сайце НАКа лепшай была вызначана эмблема, распрацаваная вучнем 11 класа Алегам Мысіным. Школьная каманда атрымала ва ўзнагароду гадзіннік, вазу і адпаведны сертыфікат. Асобным прызам узнагародзілі аўтара эмблемы.
Творчасць настаўнікаў
У Санкт-Пецярбурзе ў выдавецтве “Спецыяльная літаратура” выйшла кніга “Чытанне як гуманістычная дзейнасць”. Выданне ажыццёўлена ў межах міжнароднага навукова-адукацыйнага праекта “Літаратурная творчасць у сістэме сацыякультурнага развіцця асобы”. У раздзеле кнігі “Метадычныя распрацоўкі па творах сучасных пісьменнікаў” ёсць артыкул настаўніцы пачатковых класаў Алены Яраслаўцавай “Класная гадзіна “Дружбай трэба даражыць” па апавяланню Л. Думцавай “Кожнаму сваё шчасце”. У другім раздзеле “Чытанне як сродак фарміравання маральнай культуры асобы” прадстаўлена праца дырэктара школы Віктара Азаронка “Роля чытання ў фарміраванні каштоўнасных арыентацый дзяцей 7-12 гадоў”.
Юныя алімпійцы
Прайшла абласная акцыя “Алімпійскія дні ў аздараўленчым лагеры”. Праект школьнага клуба юных алімпійцаў “Наперад да алімпійскіх вяршыняў!” атрымаў першы прыз. У клубе дзеці знаёмяцца з алімпійцамі Беларусі, Віцебшчыны. Праходзяць акцыі. Адна з такіх ладзілася ў падтрымку алімпійцаў. Праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы – малыя алімпійскія гульні, спаборніцтвы па футболу, валейболу, баскетболу – віктарыны, конкурсы па алімпійскай тэматыцы. Школа заняла першае месца на раённых спаборніцтвах па футболу, баскетболу, дапрызыўнай падрыхтоўцы. Рыхтуюць флэш-моб у падтрымку нашых алімпійцаў у Сочы.
Чулае сэрца
Школа прыняла ўдзел у акцыі “Алімпійскае сэрца”, якую праводзіла Прадстаўніцтва НАК у Віцебскай вобласці. У ходзе акцыі былі сабраны падарункі дзецям Андрэеўскага дзіцячага дома ў Оршы. Сабралі таксама падарункі і для мясцовых дзяцей з малазабяспечаных і праблемных сем’яў.
Віктар ЛЯШЧЫНА