Шмат купілі, смачна паелі…

27 октября 2011

Шмат купілі, смачна паелі…

 

Сёлета восеньскі кірмаш і свята ўраджаю “Дажынкі” прыпалі на адну нядзелю і адно месца - аўтастаянку перад універмагам. Ад такога супадзення выйгралі арганізатары абодвух мерапрыемстваў -- наведвальнікі кірмашу заставаліся на “Дажынкі”, а ўдзельнікі свята ўраджаю рабілі пакупкі ў прадаўцоў з вёскі.

Надвор’е спрыяла гандлю. Было хоць і холадна, але без надакучыўшага ўсім нудлівага дажджу.

Шмат прадукцыі прывезлі з сельгаспрадпрыемств “Лепельскае”, “Баброва”, акцыянернага таварыства “Лядна”, фермерскай гаспадаркі “ВалБіК”, акцыянернага таварыства “Чарэйшчына”, сельгасфіліяла “Заазер’е”.

Намеснік старшыні аблсельгасхарчу па механізацыі Барыс Яфрэмаў уручыу Дыпломы, Ганаровыя граматы і прэміі ў памеры 1500000 рублёў экіпажам камбайнаў КЗС-1218, якія намалацілі болей за 1500 тон збожжа: Анатолю Жылінскаму з сартастанцыі, Аляксандру Буйніцкаму і Сяргею Галаю, Генадзю Мірановічу і Уладзіміру Барадзёнку, Пятру Духовічу і Артуру Ляйко з “Заазер’я”

За павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа ААТ “Чарэйшчына” узнагароджана прэміяй у памеры 100 базавых велiчын, СГФ “Заазер’е” - 50 базавых велiчын, за павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве алейных культур 100 базавых велbчын атрымала КУВСГП “Лепельскае”, за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў 100 базавых велiчын атрымала ААТ “Лядна”, 50 базавых велiчын - КУВСГП “Баброва”. Усе ўзнагароджаныя атрымалi Дыпломы.

Старшыня Лепельскага  райвыканкама Пётр Шыкшнян уручыу Дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 16 базавых велiчын названым вышэй экіпажам збожжаўборачных камбайнаў, 10 базавых велiчын - маладзёжным экіпажам збожжаўборачных камбайнаў у складзе Алега Пазняка і Сяргея Жарнасека з СГФ “Заазер’е”, Руслана Грабавенкі і Андрэя Шпака з ААТ “Чарэйшчына”, занятым на адвозцы збожжа ад камбайнаў вадзіцелям Аляксею Шпаку і Сяргею Лемешаву з “Заазер’я”, Аляксандру Краўцову з сартастанцыі, камбайнерам кормаўборачных комплексаў Аляксандру Ляйко з “Заазер’я”, Дзянісу Маркоўскаму з “Ладасна”, камбайнеру льноўборачнага камбайна Віталю Лапавухаву з ільнозавода, галоўнаму аграному “Заазер’я” Уладзіміру Судаку, галоўнаму інжынеру Аляксандру Ламеку з “Лядна”.

Уладзімір ШУШКЕВІЧ