Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
30 августа 2011
Сябруюць са спортам
Сяброўства са спортам павышае жыццёвы тонус, узнімае настрой, умацоўвае фізічныя сілы, садзейнічае высокапрадукцыйнай працы. Гэта добра разумее кіраўніцтва ПМК-75.
Практычна завершана карэнная рэканструкцыя прасторнай спартыўнай залы, размешчанай на другім паверсе аднаго з будынкаў на вытворчай базе. Па лесвіцы разам з вядучым інжынерам ПМК-75 Сяргеем Грыгаровічам узнімаемся на другі паверх.
Прыемна ўразіў унутраны выгляд прасторнай гульнёвай пляцоўкі, яе з густам аздобленыя фарбамі столь, сцены і падлога з драўлянага паркета. Па-памерах пляцоўка дастатковая для арганізацыі тут паядынкаў па міні-футболу, баскетболу, валейболу. Вароты для правядзення футбольных рысталішчаў зробленыя з тонкіх металічных трубак, абкручаных мяккім паралонам для таго, каб ігракі пры выпадковым сутыкненні з імі не атрымалі фізічныя траўмы. Ёсць стол для правядзення паядынкаў па настольнаму тэнісу.
На трох вялікіх вокнах устаноўлены металічныя рашоткі, што засцерагаюць шкло ад пашкоджанняў. А па перыметру памяшкання пракладзены трубы вадзянога ацяплення, зманціраваны чугунныя батарэі, каб і ў зімовыя халады тут было цёпла і ўтульна, можна было займацца фізкультурай, праводзіць спартыўныя спаборніцтвы. У асобным пакоі ўстаноўлены разнастайныя спартыўныя трэнажоры для мацавання мышцаў рук і ног, а ў яшчэ адным пакоі, прызначаным для адпачынку спартсменаў, у наяўнасці драўляныя шафы для захоўвання верхняй вопраткі, асабістых рэчаў аматараў здаровага ладу жыцця.
Актыўна займаюцца фізкультурай і спортам дырэктар ПМК-75 Яўген Дзівін, галоўны энергетык Васіль Атрашкевіч, прараб Аляксандр Броўка, інжынер Алеся Лось, учотчык Дзяніс Пруднік, цесляры Аляксандр Кожын, Дзяніс Рэут і многія іншыя работнікі нашай будаўнічай арганізацыі.
Мікалай ГАРБАЧОЎ