Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
15 октября 2013
Сябры-суседзі Узаемныя візіты Культурныя абмены
Глыбоцкі край вельмі блізкі да Лепельшчыны і лепяльчан, таму не дзіўна, што культурныя абмены паміж намі адбываюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Так, народны майстар з Лепельшчыны Наталля Петухова дэманструе ў Глыбокім выставу лялек, зробленых у беларускай народнай традыцыі, яе калега Вольга Ганчар прывезла габелены.
Глыбоцкі край вельмі блізкі да Лепельшчыны і лепяльчан, таму не дзіўна, што культурныя абмены паміж намі адбываюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Так, народны майстар з Лепельшчыны Наталля Петухова дэманструе ў Глыбокім выставу лялек, зробленых у беларускай народнай традыцыі, яе калега Вольга Ганчар прывезла габелены. Выстава выклікала цікавасць аматараў мастацтваў Глыбоччыны.
У сваю чаргу глыбоцкі майстар фарбаў і пэндзля Дзмітрый Літвінскі знаёміць лепельскіх гледачоў са сваімі працамі на персанальнай выставе “Споведзь Глыбокаму”. На 15 жывапісных карцінах выявы краявідаў Глыбоччыны, партрэты.
Дзмітрый Літвінскі нарадзіўся і вырас у Глыбокім, з маленства ўбіраў у сябе прыгажосць роднага краю, чысціню душы яго жыхароў. Пасля вучобы ў Полацкім дзяржаўным універсітэце вярнуўся на малую радзіму. За пэндзаль мужчына ўзяўся ў даволі сталым узросце. Не ўсё адразу атрымлівалася, аднак творца пастаянна працуе над сабой, удасканальвае майстэрства, не спыняецца на месцы. Ад ранніх да апошніх карцін можна прасачыць яго станаўленне, развіццё.
Паступова прыходзіла і прызнанне, сталі арганізоўвацца персанальныя выставы, карціны набываюць калекцыянеры не толькі з Беларусі, работы Дзмітрыя можна сустрэць у зборах калекцыянераў Расіі, Літвы, Грэцыі.
Персанальная выстава глыбоцкага майстра Дзмітрыя Літвінскага працягнецца да канца кастрычніка ў мастацкім салоне “Скарбонка”.
Васіль МАТЫРКА.