Скайп-дыялог

7 апреля 2014

Скайп-дыялог

У дзень яднання Расіі і Беларусі з расійскім сябрамі па скайпе сустрэлася раённая арганізацыя ГА “БелТІЗ” і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН.

У дзень яднання Расіі і Беларусі з расійскім сябрамі па скайпе сустрэлася раённая арганізацыя ГА “БелТІЗ” і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН. Гэтая сустрэча стала юбілейнай. Менавіта роўна два гады таму адбылася першая скайп-канферэнцыя.

Ідэя выкарыстаць навейшыя тэхналогіі ў працэсе зносін прыйшла старшыні раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Вользе Сакалоўскай. Яна падзялілася ёй з Аляксеем Шаўчэнка, які і параіў выйсці на сувязь з сябрамі з Балахны – моладзева-інфармацыйным клубам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Рамонак”. Зараз скайп-канферэнцыі арганізуюць кожны квартал. Хтосьці ўжо паспеў пасябраваць і “гутарыць” у скайпе асабіста.

На гэты раз юбілейная сустрэча была прысвечана тэме яднання нашых народаў. Кіраўнік расійскага клуба Вольга Куманяева распавяла пра спартакіяду, на якой яны былі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Яна зазначыла, што на яе, дарэчы, прыязджалі і беларусы. А лепяльчанін Дзяніс Аблавушка падзяліўся ўражаннямі ад смаленскага конкурса “Разам мы зможам больш”, лаўрэатам другой ступені якога ён стаў. Пагаварылі сябры і пра паўсядзённыя клопаты, дамовіліся сустрэцца “ў рэал”: расіяне чакаюць беларусаў у гасцях у маі.

К. АСОЎСКАЯ