Складаюць радаводы

18 апреля 2012

Складаюць радаводы

У Баброўскай школе стала добрай традыцыяй складаць радаводы.  Першы радавод, складзены вучнем школы (цяпер ужо былым) Сяргеем Шаўчэнкам, прызнаны лепшым не толькі ў раёне, але і ў вобласці, і ў рэспубліцы. Свой род даследавала і дзесяцікласніца Дар’я Жарнасек. Яе праца прызнана лепшай у раёне і заняла трэцяе месца ў вобласці. Вучні займаюцца краязнаўствам і працуюць над радаводамі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Надзеі Хаванскай.

Віктар ЛЯШЧЫНА