Слова роднае – народнае

2 мая 2012

Слова роднае – народнае

Рыхтуюцца адзначыць юбілеі беларускіх песняроў і ў Баброве. У мясцовай бібліятэцы ў ліпені збяруцца чытачы, каб акрэсліць творчы партрэт Янкі Купалы, пачытаць яго вершы, паспяваць песні. Пройдзе вечар пад назваю “Назаўсёды застаўся з народам”. Літаратурнай гадзінай “Я сэрцам пісаў сваю родную песню” ў верасні тут ушануюць памяць пра Максіма Танка. А ў лістападзе адбудзецца выстава-прысвячэнне другому песняру – Якубу Коласу “Талент шчодры, непаўторны”.

Віктар ЛЯШЧЫНА