Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
27 февраля 2013
Служым Айчыне
У нядаўніх зборах ваеннаслужачых запасу сярод іншых прызваных з Віцебскай вобласці ўдзел прымалі і 12 лепяльчан.
У нядаўніх зборах ваеннаслужачых запасу сярод іншых прызваных з Віцебскай вобласці ўдзел прымалі і 12 лепяльчан. Радавыя, сяржанты, афіцэры – усе разам неслі цяжар ваеннай службы, жылі ў казарме, а пасля – у палатках на палігоне пад Асіповічамі. 427-ы рэактыўны артылерыйскі полк на час збораў узрос больш як удвая.
Выезд на палігон у Асіповічы – асобная старонка збораў. Была пастаўлена задача зняць з кансервацыі некалькі адзінак тэхнікі, навесці іх для самастойнага пераходу, зрабіць пераход на палігон, ажыццявіць стрэльбы з баявымі пускамі і сваім жа ходам вярнуцца ў часць. Здаецца, нічога складанага. Аднак толькі для тых, хто не ведае ўсяго значэння слоў кансервацыя, доўгае захоўванне, самастойны пераход. Кансервацыя і доўгае захоўванне – асобыя рэжымы захоўвання тэхнікі, пры якіх яна можа без руху, запуску стаяць на месцы гадамі. А той, хто паспрабаваў хоць раз запусціць машыну, якая да гэтага год ці два прастаяла, ведае ўсе “радасці” тэхніка-механіка. ЗІЛ-135ЛМ – грозная шматтонная баявая машына, якая нясе на сабе ўстаноўку залпавага агню “Ураган”. Але пераважная большасць іх – яшчэ савецкіх гадоў вытворчасці, таму абыходжанне з імі – сапраўднае мастацтва.
Некалькі чалавек раней служылі ў 427-ым палку, сярод іх – маёр запасу Мікалай Бакан. У свой час ён завяршыў службу на пасадзе камандзіра батарэі, тут жа зноў вярнуўся на той жа круг. Падначаленыя часта называлі яго Бацяня-камбат.
Нарэшце стрэльбы завершаны, вынікі падведзены, тэхніка заехала ў парк, зноў вернута на доўгае захоўванне і кансервацыю. Вайскоўцы здаюць абмундзіраванне і амуніцыю, асабістую зброю. Апранаюць цывільную вопратку. Здаецца, і не было гэтага месяца вучэнняў, выезду на палігон, баявых пускаў ракет… Аднак дзён, праведзеных разам, ужо не выкрасліць з жыцця.
Па выніках збораў усе ваеннаслужачыя запасу павышаны ў званнях, многія атрымалі ўдзячныя граматы. Работнікі ваенкамата звязаліся з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, дзе працуюць запаснікі, дамовіліся аб дадатковым прэміраванні да ўзорную службу.
На развітанне зрабілі агульны фотаздымак на прыступках ваенкамата.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: лепельскія прызыўнікі Мікалай Аношка, Мікалай Бакан, Юрый Кізінкоў, Сцяпан Мацюш, Сяргей Салаўёў, Аляксандр Пячкоўскі, Андрэй Ярмоленка, Вадзім Мірановіч, Уладзімір Свідзінскі, Дзмітрый Дзямко, Леанід Глінскі, Віталь Жмакін разам з ваенным камісарам Васілём Шапкам.
Фота аўтара.