Спаборніцтва на “зялёным жніве”

30 мая 2013

Спаборніцтва на “зялёным жніве”

З мэтай своечасовай і якаснай уборкі траў першага ўкосу калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прэзідыум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пастанавілі арганізаваць на перыяд корманарыхтоўкі траў першага ўкосу (з 25 мая па 5 ліпеня) раённае аператыўнае спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, механізатараў і вадзіцеляў транспартных сродкаў. Пераможцаў па выніках тыдня заносіць на раённую “Дошку гонару”, якая публікуецца ў газеце “Лепельскі край”.


 Для вызначэння пераможцаў будуць выкарыстоўвацца наступныя крытэрыі: колькасць нарыхтаваных кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы, прырост адносна ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Пераможца сярод механізатараў будзе вызначацца па колькасці скошаных траў, пераможца сярод вадзіцеляў – па колькасці адвезенай масы. 

 Суб’ектам гаспадарання і прафкамам рэкамендавана на месцах арганізаваць аналагічнае спаборніцтва на нарыхтоўцы травяных кармоў.

Васіль ЧАРЭДНІК,
начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама,
Сяргей МАРЦІНОВІЧ,
старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.