Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 октября 2013
Спартыўны гонар
Юныя выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”, якія ўжо не першы год атрымліваюць навыкі баявога майстэрства ў трэнераў Галіны, Георгія і Аляксея Паповых, неаднаразова праславілі наш раён на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Многія выхаванцы секцыі дзюдо звязалі сваё жыццё са спортам, сталі майстрамі спорту міжнароднага класа і неаднаразова займалі прызавыя месцы на чэмпіянатах Еўропы і Свету.
Юныя выхаванцы секцыі дзюдо Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Волат”, якія ўжо не першы год атрымліваюць навыкі баявога майстэрства ў трэнераў Галіны, Георгія і Аляксея Паповых, неаднаразова праславілі наш раён на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Многія выхаванцы секцыі дзюдо звязалі сваё жыццё са спортам, сталі майстрамі спорту міжнароднага класа і неаднаразова займалі прызавыя месцы на чэмпіянатах Еўропы і Свету. Лепельшчына ганарыцца перамогамі Сцяпана Папова, майстра спорту міжнароднага класа па самба і майстра спорту па дзюдо. Сцяпан -- сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, сярэбраны прызёр Свету. Наш раён ганарыцца таксама імёнамі тытулаваных спартсменаў Максіма Джамілашвілі, Кацярыны Філіновіч і іншых.
У вядомых спартсменаў расце дастойная змена. Сённяшнія выхаванцы секцыі дзюдо займаюць прызавыя месцы на абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах і такім чынам павышаюць сваё баявое майстэрства.
На рэспубліканскім першынстве сярод юнакоў і дзяўчат 1998-99 гадоў нараджэння, якое праходзіла ў Бабруйску, нашы дзюдаісты прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. У вагавай катэгорыі да 55 кілаграмаў першае месца заняў Дзмітрый Грук, лідарам стала таксама Ганна Ганчар у вагавай катэгорыі да 44 кілаграмаў, Арцём Глушанок у вагавай катэгорыі да 46 кілаграмаў быў трэцім.
На першынстве Рэспублікі Беларусь сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у спартыўным комплексе Стайкі залаты медаль Рэспублікі Беларусь у катэгорыі да 55 кілаграмаў атрымаў Дзмітрый Грук. Пасля шэрага перамог на рэспубліканскім узроўні заваяваў права абараняць гонар рэспублікі на міжнародным узроўні Яўген Міхно. Сёлета Яўген паспяхова выступіў на Кубку Еўропы па дзюдо, які праходзіў у г.Анталія (Турцыя), Кубку Еўропы па дзюдо ў г.Кіеве (Украіна), стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па самба, якія праходзіў у г.Лімасол на востраве Кіпр. Сцяпан Папоў удзельнічаў у спаборніцтвах на Кубку Свету сярод мужчын па самба, які праходзіў у г.Венесуэла, і заваяваў серабро. Стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Свету, які праходзіў у Маскве.
Для ўдзелу ў такіх прэстыжных спаборніцтвах неабходна была значная сума фінансавых сродкаў, таму нашым спартсменам была вельмі патрэбна спонсарская падтрымка. Садзеянне ў фінансавай падтрымцы нашым дзюдаістам аказалі прадстаўнікі мясцовай улады, а таксама дырэктар ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандр Міхайлоўскі.
Мы ганарымся поспехамі сваіх выхаванцаў, якія, упэўнена, яшчэ не раз абароняць гонар нашага раёна на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.