Спартыўны калейдаскоп

15 ноября 2011

Спартыўны калейдаскоп

Школа алімпійскага рэзерву

 У Лепельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па гандболе займаецца 209 юнакоў і дзяўчат. На навучанне прымаюцца школьнікі, пачынаючы з дзевяцігадовага ўзросту. Пры наяўнасці належных здольнасцей, добрай фізічнай падрыхтоўкі і вялікага асабістага жадання выхаванцы маюць магчымасць наведваць гэтую навучальную ўстанову спартыўнага профілю аж да заканчэння сярэдняй школы.

Перамаглі ў эстафеце

 У Полацку адбылася VII абласная летняя спартакіяда сярод каманд дарожных арганізацый, якія з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі РУП “Віцебскаўтадар”. Упэўнена перамаглі ў лёгкаатлетычнай эстафеце спартсмены ДЭУ-37.

Першы ў турніры

 У горадзе Ветка Гомельскай вобласці прайшоў VIII рэспубліканскі турнір па боксе ў гонар майстра спорту Аляксандра Канавалава. У ім прынялі ўдзел зборныя каманды Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Гомельскай абласцей і горада Мінска. За перамогу ў турніры ў вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў змагаўся лепяльчанін Алег Кандратовіч, які ўдасканальвае сваё спартыўнае майстэрства ў Віцебскай СДЮШАР “Спорт-Альянс” прафсаюзаў. Алег правёў тры напружаныя баі на рынгу і заняў першае месца. Алег Кандратовіч узнагароджаны Ганаровай граматай, медаллю і каштоўным падарункам.

Мікалай ГАРБАЧОЎ