Спажывецкая кааперацыя

18 июля 2012

Спажывецкая кааперацыя

18 ліпеня, Лепель /Уласн. інф./. Прыемна заўважаць, як у апошнія гады ў нашым раёне літаральна на вачах з’яўляюцца новыя гандлёвыя прадпрыемствы.

18 ліпеня, Лепель /Уласн. інф./. Прыемна заўважаць, як у апошнія гады ў нашым раёне літаральна на вачах з’яўляюцца новыя гандлёвыя прадпрыемствы. Многія магазіны прывабліваюць шматлікіх пакупнікоў не толькі прыгожым знешнім выглядам, а і багатым асартыментам тавараў. Немагчыма абысці ўвагай магазін “Родны кут”, які быў адкрыты ў канцы мінулага года. Сапраўдным падарункам для жыхароў вёскі Заслонава стала адкрыццё кафэ “Гарадок”, дзе можна выдатна правесці вольны час, адпачыць у кампаніі сяброў, арганізаваць сямейную ўрачыстасць як у дзённы, так і ў вячэрні час. Паступова набываюць новае, больш сучаснае аблічча гарадскія і сельскія магазіны. Спажывецкая кааперацыя — гэта шматагаліновая сістэма. За перыяд свайго развіцця яна сфарміравалася ў буйны, сацыяльна арыентаваны сектар эканомікі. У цяперашні час спажыўкааперацыя аб’ядноўвае больш за дзесяць тысяч. За пяць месяцаў бягучага года тэмп росту таваразварота рознічнай ганд¬лёвай сеткі склаў 97,8 працэнта ў супастаўных цэнах, а продаж на аднаго чалавека — 366,7 тысячы рублёў. Тэмп росту зварота грамадскага харчавання склаў 105,2 працэнта, па экспарту — 127,8 працэнта, нарыхтоўчаму абароту — 157,2 працэнта. Атрымалі прыбытак у адзін мільярд 166 мільёнаў рублёў, з іх 886 мільёнаў — ад гандлёвай дзейнасці.

Акрамя таго, у бягучым годзе праведзены рамонты трох сельскіх магазінаў, два магазіна пераведзены на работу па метаду самаабслугоўвання, набыта 21 адзінка халадзільнага абсталявання. Для зручнасці пакупнікоў паступова ўстанаўліваецца тэрмінальнае абсталяванне. Сёлета такога абсталявання ўстаноўлена пяць адзінак. Прададзена насельніцтву тавараў у крэдыт на агульную суму адзін мільярд 384 мільёны рублёў.

З году ў год мы нарошчваем тэмпы гаспадарча-фінансавай дзейнасці спажывецкай кааперацыі. Нашы шматлікія поспехі — гэта праца ўсіх кааператараў раёна.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.