Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
30 июня 2012
Спорту- надзейнае развіццё
Разгляду шэрагу актуальных пытанняў было прысвечана чарговае пасяджэнне Лепельскага раённага Савета дэпутатаў. Першае з іх было прысвечана тэме “Аб арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам, развіцці спорту і турызму, папулярызацыі здаровага ладу жыцця на тэрыторыі Слабадскога сельсавета”.
Удзельнікі выязнога пасяджэння прэзідыума райсавета пазнаёміліся з арганізацыяй фізкультурна-аздараўленчых паслуг у аграгарадку Слабада.
Пры Слабадской сярэдняй школе-садзе функцыянуюць спартыўная зала, комплексная спартыўная пляцоўка - футбольнае поле з бегавой дарожкай, валейбольная, баскетбольная пляцоўкі і гімнастычны гарадок, прыстасаванае памяшканне для заняткаў фітнэсам.
І школьнікі, і дарослыя з задавальненнем наведваюць секцыі і гурткі па футболу, валейболу, баскетболу, настольнаму тэнісу і фітнэсу. Сельскія каманды рэгулярна прымаюць удзел у разнастайных спаборніцтвах і спартакіядах. Вялікую папулярнасць сярод мясцовага насельніцтва атрымалі круглагадовыя спартакіяды сярод сельскіх саветаў і аграгарадкоў.
Сёлета каманда аграгарадка Слабада заняла першае месца ў лёгкаатлетычнай эстафеце на прызы раённай газеты “Лепельскі край”, а таксама неаднаразова займала прызавыя месцы ў разнастайных спаборніцтвах і турнірах.
У той дзень на стадыёне аграгарадка Слабада была арганізавана сельская спартакіяда, у якой прынялі ўдзел сем каманд аграгарадкоў - Баброва, Каменя, Старога Лядна, Стай, Горак і г.д. Сельскія спартсмены праявілі сваю фізічную загартоўку ў спаборніцтвах па міні-футболу, лёгкай атлетыцы, прынялі ўдзел у камбінаванай эстафеце. Так, па міні-футболу першае месца заняла каманда аграгарадка Камень, другое - Слабады, а трэцяе - каманда Горак. У агульнакамандным заліку першае месца прысуджана камандзе аграгарадка Слабада, другое - Горак, а трэцяе - Старога Лядна. За прызавыя месцы ў адпаведных этапах спартакіяды каманды атрымалі Дыпломы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама медалі. Каманды ж, якія занялі прызавыя месцы ў агульнакамандным заліку, атрымалі Дыпломы і памятныя падарункі.
Вядома, існуе шэраг праблем, якія перашкаджаюць развіццю фізкультурна-масавай і аздараўленчай работы. Гэта недастатковае фінансаванне для набыцця спартыўнага інвентару і абсталявання. Патрабуецца пашырэнне плошчаў для заняткаў, патрэбны рамонт прыстасаванага памяшкання для заняткаў атлетычнай гімнастыкай у падвале сельскага савета. Пажадана прыцягненне максімальна вялікай колькасці дарослага насельніцтва для заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ