Сталічны госць

16 января 2012

Сталічны госць

У рамках спартыўнага свята “Алімпізм і моладзь”, якое праводзілася пад эгідай Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, наш горад наведалі ігракі і трэнеры сталічнага прафесіянальнага клуба “Вікторыя-Рэгія”. Гэты гандбольны клуб выступае ў спаборніцтвах дарослага чэмпіянату нашай краіны.

Госці сустрэліся з мясцовымі гандболістамі ў таварысцкім матчы, правялі майстар-клас спартыўнага майстэрства.Прыемна было ўбачыць у складзе “Вікторыі-Рэгіі” і выхаванца лепельскага гандбола Артура Голубева.

 Артур неаднаразова ўваходзіў у склад зборнай Віцебскай вобласці па гандболе, станавіўся пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў рознага ўзроўню, у тым ліку заваяваў сярэбраны медаль на спартакіядзе Рэспублікі Беларусь. Як здольнага і перспектыўнага іграка, яго заўважылі трэнеры рэспубліканскай школы алімпійскага рэзерву і прапанавалі прадоўжыць удасканаленне спартыўнага майстэрства ў Мінску. Пасля гэтага Артур пераехаў жыць і вучыцца ў сталіцу нашай краіны.