Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
25 сентября 2013
Струны прасторы і чаcу
Сёлета споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пракапцова – члена Беларускага саюза мастакоў, лаўрэата (у складзе калектыва) спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Музейная справа”2008 года, дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны, ганаровага грамадзяніна Лепельскага раёна.
Сёлета споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пракапцова – члена Беларускага саюза мастакоў, лаўрэата (у складзе калектыва) спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Музейная справа”2008 года, дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны, ганаровага грамадзяніна Лепельскага раёна. У Лепелі ў краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстава карцін Уладзіміра Іванавіча пад вельмі дасціпнай і красамоўнай назвай “Струны прасторы і часу. Жывапіс”.
Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін сардэчна павіншаваў з гэтай нагоды Уладзіміра Пракапцова і ўручыў яму памятны падарунак. Шчыра віталі ў той дзень Уладзіміра Іванавіча і шматлікія прыхільнікі яго мастацкай творчасці, якія запоўнілі глядзельную залу музея. Яны з цікавасцю азнаёміліся з шэрагам новых твораў Уладзіміра Пракапцова, а таксама з арыгіналамі карцін знакамітых расійскіх мастакоў XIX стагоддзя з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія прывёз з сабой Уладзімір Іванавіч у якасці своеасаблівага падарунка лепяльчанам – аматарам выяўленчага мастацтва. Гэтыя сусветна вядомыя карціны аб’яднаны ў выставу пад назвай “Свет дзяцінства. Рускі жывапіс XIX стагоддзя”. Мікалай ГАРБАЧОЎ.