Сучасны рэамабіль

12 июня 2012

Сучасны рэамабіль

У раённай бальніцы ўжо даўно наспела неабходнасць выкарыстання рэамабіля, які дазваляе непасрэдна на месцы здарэння аказаць высокакваліфікаваную дапамогу цяжка хвораму. Для аддзялення хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі быў набыты такі аўтамабіль. Знешні выгляд і ўнутранае аснашчэнне распрацавана з улікам навейшых, перспектыўных тэхналогій. Рэамабіль укамплектаваны неабходным сучасным абсталяваннем. Тут ёсць электракардыёграф, дэфібрылятар з маніторам, наркозны апарат, апарат для правядзення штучнага дыхання, патрэбныя мабілізацыйныя прыстасаванні.

 –- Рэамабіль можа быць выкарыстаны для аказання экстраннай кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, дастаўцы цяжка хворых у абласныя і рэспубліканскія лячэбныя ўстановы, -- кажа загадчык аддзялення хуткай і неадкладнай дапамогі Уладзімір Аляксееў. -- Пры гэтым у любы момант магчыма правядзенне складаных медыцынскіх маніпуляцый, гарантавана небяспека хворага.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ, фота аўтара  

На здымку:новы рэамабіль