Сумесны праект

31 июля 2012

Сумесны праект

31 ліпеня, Лепель /Уласн. інф./ Напрыканцы чэрвеня ў вёсках Стары Лепель і Юркоўшчына распачаўся сумесны беларуска-нямецкі праект “Дапамога і падтрымка адзінокіх маламаёмных людзей”. Гэта праект паміж обэрштуфэнкаледжам горада Білефэльда (зямля Паўночны Рэйн-Вістфалія) і лепельскай гімназіяй імя Ерашова. Удзельнічаюць у ім па дзесяць чалавек з кожнага боку. Брыгада займаецца рамонтна-будаўнічымі работамі: фарбуюць платы, агароджы, дахі, ладзяць печы, атынкоўваюць, клеяць.

Нядаўна удзельнікі міждзяржаўнага праекта, наведалі гімназію, дзе сустрэліся з дзецьмі, якія адпачывалі ў школьным летніку, вучнямі, што авалодваюць нямецкай моваю, а таксама ўсімі зацікаўленымі.

Госці з Германіі расказалі пра сябе, пра тую працу, якую праводзяць у межах праекту. Гаспадары правялі экскурсію па гімназіі, парадавалі цудоўным канцэртам.

З візітам у адказ гімназісты пабывалі ў Старым Лепелі. Яны распавялі пра сваю навучальную ўстанову, пра абрад Купалля, танцавалі, спявалі. Затым пачалася святочна-пазнавальная праграма. Разбіўшыся на тры атрады, немцы атрымалі канкрэтныя заданні на мясцовасці. Шукалі папараць- кветку, сустракаліся з русалкамі, ведзьмакамі, лешым і іншымі нячысцікамі. Адбыліся гульні ля вогнішча з абрадам ачышчэння.

У жніўні гімназісты паедуць у Германію з экскурсіяй – наведаюць Білефэльд і Берлін.

Віктар ЛЯШЧЫНА