Суперград

20 мая 2014

Суперград

Веснавая навальніца пракацілася ўвечары ў нядзелю па тэрыторыі раёна. Паводле звестак з метэастанцыі, за 13 хвілін інтэнсіўнага дожджу выпала 10 міліметраў ападкаў, што складае 65 працэнтаў ад дэкаднай нормы.

Веснавая навальніца пракацілася ўвечары ў нядзелю па тэрыторыі раёна. Паводле звестак з метэастанцыі, за 13 хвілін інтэнсіўнага дожджу выпала 10 міліметраў ападкаў, што складае 65 працэнтаў ад дэкаднай нормы. Парывы шквалістага ветру дасягалі хуткасці ў 13 метраў за секунду. Навальніца акрамя маланак і грымотаў суправаджалася яшчэ і выпадзеннем граду. На метэастанцыі зафіксаваны градзіны дыяметрам у 16 міліметраў. Дыяметр асобных градзін у іншых частках горада дасягаў пяці сантыметраў. Варта напомніць, што падобныя навальніцы характэрныя для другой паловы мая. Кожны год у гэту пару фіксуецца лівень град. Аднак градзіны такой велічыні для Лепельшчыны – небывалая рэдкасць.