Сустрэча з археолагам

17 марта 2010

Сустрэча з археолагам

Сутрэча з археолагам 52-га Асобага спецыялізаванага пошукавага батальёна Русланам Панурыным адбылася ў Слабадской сярэдняй школе. Госць расказаў пра справы ў батальёне, правёў прафілактычную гутарку, у час якой нагадаў пра небяспеку, што ўяўляюць выбуховыя рэчывы і прыстасаванні.

Абмеркавалі таксама правільныя паводзіны пад час раскопак, каб пазбегнуць пагрозы для жыцця. Апрача хлопцаў, былі сярод слухачоў і дзяўчаты. Адна з іх пажадала ў будучым стаць археолагам.