Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
17 мая 2012
Сустрэча з дачкой паэта
Ужо стала традыцыяй, што на гадавіну адкрыцця бібліятэкі-музея імя Тодара Кляшторнага ў аграгарадок Камень прыязджае дачка паэта Мая Тодараўна.
На гэты раз яна правяла сустрэчу з вучнямі ў школе, якая калісьці дала ёй пуцёўку ў жыццё.
У час размовы вучні пазнаёмілі Маю Тодараўну з навукова-даследчай працай на тэму “Колеравая гама ў лірыцы Тодара Кляшторнага ў пачатку 20-ага – канцы 30-ых гадоў ХХ стагоддзя”, дзе прасачылі змены ў светаадчуванні паэта ад залаціста-жоўтага ў 20-ыя гады да чорна-шэра-крывавага ў сярэдзіне 30-ых.
Той факт, што вучні разам з настаўнікамі не застаюцца раўнадушнымі да паэта-земляка, цікавяцца яго жыццём і творчасцю, усхваляваў і расчуліў Маю Тодараўну. Яна падарыла кабінету беларускай мовы і літаратуры, школьнай бібліятэцы і музею апошні зборнік выбраных твораў паэта.
Гучалі на сустрэчы таксама і вершы Тодара Кляшторнага. Вучні паказалі свой музей, профіль якога - гісторыя школы.
На памяць аб сустрэчы дзеці атрымалі паштоўкі, маркі з выявай Тодара Кляшторнага.