Сёння ў аддзяленні рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна адбылося сапраўднае свята беларускай песні

30 января 2026

Сёння ў аддзяленні рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна адбылося сапраўднае свята беларускай песні

У рамках агульнанацыянальнай акцыі "Кожная пятніца – роднае, сваё!" прайшоў канцэрт пад назвай "Песня – душа народа!"

Гэта музычнае мерапрыемства сабрала шматлікіх гасцей і стала яскравым пацвярджэннем таго, што беларуская народная песня жыве і працягвае цешыць сваёй прыгажосцю і глыбінёй.

У праграме канцэрта прагучалі найлепшыя ўзоры беларускага фальклору, якія выканаў таленавіты ансамбль "Мятліца" ад ГА "БелТІЗ" па Лепельскім раёне.

Выканаўцы ансамбля "Мятліца" з вялікай любоўю і майстэрствам выканалі традыцыйныя беларускія песні, якія перадаюць усю багатую палітру эмоцый і настрояў нашага народа. Кожная мелодыя, кожнае слова былі напоўнены душэўнасцю і цеплынёй, што не магло не знайсці водгуку ў сэрцах прысутных.