Таэквандо

27 мая 2013

Таэквандо

 З новымі перамогамі выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” вярнуліся з 13 чэмпіяната і першынства Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ў г.Мінску. У комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 гадоў першае месца заняла Аліна Аўфяронак, другое - у катэгорыі ад 11 да 13 гадоў прысуджана Жэню Агапоньку, у катэгорыі ад дзесяці да адзінаццаці год - Ксюшы Галуза, а таксама Сяргею Крывіцкаму (узрост 11 – 13 гадоў). Трэцяе месца ў катэгорыі ад шасці да сямі год занялі Віка Урбан і Ваня Жук, а ў катэгорыі ад 11 да 13 гадоў - Дзяніс Шнітко.

 Выдатна праявілі сябе юныя спарстмены і ў “Спарынгу”.

 Першае месца ў вагавой катэгорыі 30 кілаграмаў, 11-13 год заняў Жэня Агапонька, а ў катэгорыі 38 кілаграмаў, 10-11 год - Ксенія Галуза. Другое месца ў вагавой катэгорыі 52 кілаграмы, 11-13 год заняла Аліна Аўфяронак, Павел Сушко (катэгорыя 26 кілаграмаў, восем-дзевяць год) і Саша Семянько (35 кілаграмаў, 11-13 год). Трэцяе месца ў катэгорыі 23 кілаграмы, шэсць-сем год заняла Віка Урбан, у катэгорыі 21 кілаграм, ва ўзросце пяць год - Кірыл Прыгожаў, Антон Ганчарэнка (катэгорыя 29 кілаграмаў, шэсць-сем год), Міша Забкоў (28 кілаграмаў, восем-дзевяць год), а таксама Мікіта Хацкевіч (вагавая катэгорыя 34 кілаграмы, восем-дзевяць год) і Мікіта Бумага (вагавая катэгорыя 46 кілаграмаў, 11-13 год). У катэгорыі 40 кілаграмаў, узрост 11-13 год трэцяе месца заняў Дзяніс Шнітко, а ў катэгорыі звыш 35 кілаграмаў, ва ўзросце восем-дзевяць год -- Ягор Хацкевіч.
 Ёсць у выхаванцаў секцыі таэквандо і яшчэ адна радасная навіна. 16 выхаванцаў секцыі паспяхова здалі атэстацыйны экзамен. Кожны з іх павысіў свой спартыўны ўзровень, атрымаўшы новы пояс.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.