Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
25 июля 2013
Тэатральныя сустрэчы “Замарашка”
Спектакль пад такой назвай у сумеснай пастаноўцы артыстаў тэатраў “Пошук” і “Сюрпрыз” дзіцячай школы мастацтваў паказаны быў лепельскаму гледачу на галоўнай сцэне раённага дома культуры ў Міжнародны дзень тэатраў. Білеты былі распрададзеныя амаль цалкам, і гледачы віталі артыстаў аншлагам.
Рэжысёр пастаноўкі Віктар Іванавіч Джамілашвілі падбадзёрваў сваіх выхаванцаў, даваў апошнія ўказанні і парады.
Публіка сабралася разнастайная: паглядзець на сваіх дзяцей прыйшлі мамы і таты, на сяброў – школьнікі, шмат было і простых аматараў культурнага адпачынку. Гардэробшчыцы ледзьве паспявалі прымаць курткі і паліто, а кантралёры – правяраць білецікі. Перад пачаткам спектакля на сцэну выйшаў Віктар Джамілашвілі, павіншаваў усіх гасцей са святам, падзякаваў, што знайшлі час і завіталі.
Заслона паднялася, дзея пачалася.
Спектакль пастаўлены па п’есе польскага драматурга Януша Главацкага “Замарашка”, у цэнтры – падзеі, якія разгортваюцца ў калоніі для малалетніх злачынцаў. А калі дадаць яшчэ, што злачынцы – дзяўчынкі… Гераіні жывуць рэальным жыццём, яны рана пасталелі, але ж і ў гэту суровую рэчаіснасць прарываюцца юначыя мары і памкненні, пачуцці.
Як падлеткі трапілі за краты? На кім ляжыць віна за гэта? Найперш на нас, дарослых – адназначны адказ рэжысёра. І вострую актуальнасць гэта праблема будзе мець заўсёды.
“Замарашку” лепельскія тэстралы ставілі ў 2003 годзе, спетакль атрымліваў прызы на фестывалях, конкурсах, быў з удзячнасцю прыняты гледачамі многіх гарадоў. Рэжысёру праз дзесяць гадоў захацелася зноў вярнуцца да матэрыялу, паглядзець, як новае пакаленне артыстаў адчуе тэму, як успрымуць яе новыя гледачы. Між іншым, у зале прысутнічалі колішнія акцёры-выканаўцы першай пастаноўкі.
Па заканчэнні спектакля зала апладзіравала артыстам стоячы.
У фае гледачы дзяліліся эмоцыямі, яшчэ і яшчэ раз узгадвалі найбольш запамінальныя моманты.
За кулісамі артысты прымалі віншаванні з удалай прэм’ерай, дэбютам. Слёзы радасці каціліся па шчаках.
Спектакль адбыўся -- у адзін голас сцвярджаюць аматары тэатральнага мастацтва. І чакаюць наступных яркіх, эмацыйных пастановак.
Васіль МАТЫРКА.