Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
28 сентября 2012
Тэхнічны агляд сельскагаспадарчай тэхнікі
29 верасня, Лепель /Уласн.інф./. Завершаны тэхнічны агляд сельскагаспадарчай тэхнікі, прыватных гаспадароў.
Патрэба ў падобным мерапрыемстве даўно наспела. Не сакрэт, што ў прыватным уладанні ў вяскоўцаў знаходзіцца ўжо даволі шмат разнастайнай сельгастэхнікі. Не заўсёды яна ў належным стане. Але ж яны выязджаюць на вуліцы, дарогі, дзе паняцце бяспека руху — не пусты гук.. Усе яны мелі неабходны набор дакументаў, рэгістрацыйныя знакі, былі ў спраўным стане, прыгодным для эксплуатацыі на дарогах рэспублікі. Таму без праблем прайшлі тэхагляд. Акрамя гэтага, былі прадстаўлены яшчэ чатыры незарэгістраваныя раней адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Аднак яны мелі дакументы, якія пацвярджаюць законнасць набыцця, таму зарэгістраваныя ў адпаведнасці з законам.
Між тым, даволі шмат тэхнікі знаходзіцца ва ўладанні вяскоўцаў без рэгістрацыі: трактар ёсць, а дакументаў на яго няма. Здавалася б, тэхніка дагледжаная, спраўная, а інспектар дзяржтэхнагляду зарэгістраваць яе не можа. Набывалі гаспадары па-рознаму: хтосьці яшчэ ў 90-ыя гады купіў у расфарміраваным калгасе спісаны трактар ці камбайн, хтосьці сабраў сабе памочніка ў гаспадарцы з вузлоў і агрэгатаў. Вырашыць сітуацыю, на думку аўтара, магла б рэгістрацыя ўсёй прыватнай сельгастэхнікі па факце ўладання, так званым явачным парадкам, як гэта было зроблена два гады таму ў адносінах скутараў. Дадзеная мера дапамагла б навесці парадак у гэтай сферы, паставіць тэхніку, вузлы і агрэгаты на ўлік. Практыка працягвацца будзе, але ў іншай форме. Сумясцім тэхагляд прыватных сельгасмашын і тэхнікі ў сельгасарганізацыях. Не сакрэт, што сельгасработы — справа сезонная, пачынаецца ўвесну. Перад пачаткам пасяўной, у сакавіку — красавіку, будзе аглядацца тэхніка, выдавацца допускі.
Васіль МАТЫРКА.