Тоны тортаў

3 января 2013

Тоны тортаў

3 января, Лепель /Соб.инф./. На навагоднія святы рэзка павялічваецца попыт на кандытарскія вырабы, і ў прыватнасці – на торты. Калі ў будні дзень кандытарскі цэх хлебазавода выпякае каля 200 – 300 кілаграмаў салодкай прадукцыі, то ў святы выпечка вылічваецца ўжо тонамі.

3 января, Лепель /Соб.инф./. На навагоднія святы рэзка павялічваецца попыт на кандытарскія вырабы, і ў прыватнасці – на торты. Калі ў будні дзень кандытарскі цэх хлебазавода выпякае каля 200 – 300 кілаграмаў салодкай прадукцыі, то ў святы выпечка вылічваецца ўжо тонамі. На мінулы Новы год адных толькі тортаў было выпечана 3200 кілаграмаў. Сёлета розныя арганізацыі для сваіх працаўнікоў заказалі каля 1,3 тоны, а ўся тортавая выпечка плануе перасягнуць паказчык у 3,5 тоны.

В. МАТЫРКІ.