Трасту – на завод

12 сентября 2012

Трасту – на завод

12 сентября, Лепель /Соб.инф./. Працаўнікі льнозавода вырасцілі добры ўраджай льну, сярэдні нумар прымаемай трасты – 0,98.

12 сентября, Лепель /Соб.инф./. Працаўнікі льнозавода вырасцілі добры ўраджай льну, сярэдні нумар прымаемай трасты – 0,98. Траста добра вылежалася, са значнай доляй доўгага валакна. Найбліжэйшая задача – высушыць яе і звезці на прадпрыемства.

З 646 выцерабленых гектараў пасеваў траста звезена са 154. Акрамя гэтага перавернуты сцяблы льну на 63 гектарах і ўспушаны – яшчэ на 349. Такім чынам ён падсыхае, становіцца прыгодным для прэсавання ў рулоны. Са 154 гектараў звезены 277 тон трасты, з якой павінна быць атрымана каля 90 тон валакна. Для далейшай уборкі паўночнага шоўку на сцелішчах працуюць работнікі льнозавода, шэфы.

Васіль МАТЫРКА.