Трэці тысячнік у раёне

20 августа 2012

Трэці тысячнік у раёне

20 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ Сяргей Анатольевіч Плігаўка лідзіруе сярод камбайнераў, намалочвае тысячу тон збожжа адным з першым у раёне ўжо не першы год.

20 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ Сяргей Анатольевіч Плігаўка лідзіруе сярод камбайнераў, намалочвае тысячу тон збожжа адным з першым у раёне ўжо не першы год.

Для таго, каб павіншаваць механізатара з тысячным намалотам, гаспадарку наведалі першы намеснік старшыні райвыканкама Барыс Яфрэмаў і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Сяргеем Марціновічам. Паведаміў дырэктар ААТ “Чарэйшчына” Міхаіл Мільчанін, гаспадарка забяспечана выдатнай тэхнікай, ды і сярод механізатараў у асноўным вопытныя, адказныя работнікі, якія аддалі рабоце ў гаспадарцы не адзін дзясятак год. Крыху больш, як за дваццаць дзён асноўны масіў збожжа быў убраны. Можна з упэўненасцю сказаць, што ўраджай збожжа вырашчаны багаты.

Камбайнер Сяргей Плігаўка сваю справу ведае. Сваёй бездакорнай працай, руплівасцю і самаадданасцю ён паказвае выдатны прыклад маладому пакаленню.

Сяргей Плігаўка працуе ў сельскай гаспадарцы з 1990 года. У калгас імя Дзімітрава прыйшоў працаваць пасля заканчэння Лепельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 175.

Трэці сезон камбайнер рупіцца на КЗС-1218.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ