Тукі – на складах

29 марта 2013

Тукі – на складах

Як паведамілі з райсельгасхарчу, для правядзення веснавых палявых работ гаспадаркам раёна патрэбна 6470 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў. З іх азотных угнаенняў патрэбна 2570 тон, фосфарных – 1030 і калійных – 2870 тон дзеючага рэчыва. На сёння ў раён актыўна паступаюць разнастайныя мінеральныя тукі, на 20 сакавіка забяспечанасць склала 66 працэнтаў ад патрэбы.

Як паведамілі з райсельгасхарчу, для правядзення веснавых палявых работ гаспадаркам раёна патрэбна 6470 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў. З іх азотных угнаенняў патрэбна 2570 тон, фосфарных – 1030 і калійных – 2870 тон дзеючага рэчыва. На сёння ў раён актыўна паступаюць разнастайныя мінеральныя тукі, на 20 сакавіка забяспечанасць склала 66 працэнтаў ад патрэбы. Для параўнання, летась на гэтую ж дату забяспечанасць складала толькі 60%.

Мінеральныя ўгнаенні прывозяцца ў раён чыгуначным транспартам, выгружаюцца на базе мінеральных угнаенняў ААТ “Лепельскі райаграсэрвіс”, а адтуль вывозіцца транспартам саміх гаспадарак на іх склады. Найбольш дастаўлена калійных угнаенняў – 2580 тон дзеючага рэчыва (90%). Па 47 % ад патрэбы завезена азоту і фасфару, але ў фізічным выражэнні лічбы розныя – 1219 і 487 тон адпаведна.

Калі арганічныя ўгнаенні – уласнай, так бы мовіць, вытворчасці гаспадарак, то за мінеральныя трэба плаціць. Так, вагон (44 тоны) суперфасфату каштуе 253 мільёны рублёў, такая ж колькасць амафосу – 265 мільёнаў. Вагон КАСу – 182 мільёны, карбаміду – 240 мільёнаў. Самы танны – сульфат самонію – 101 мільён рублёў за вагон. Кошт дастаўкі чыгуначным транспартам ужо ўключаны ў гэтыя лічбы.

Такія моцныя сельгасарганізацыі, як СВФ “Заазер’е” і СВП “Пражэктар”, пры закупцы мінеральных угнаенняў могуць скарыстацца дапамогай інвестараў. Астатнім жа гаспадаркам будзе выдзелена дзяржаўная падтрымка. Так, на набыццё азотных угнаенняў выдзяляецца крэдыт з абласногу бюджэту. Фосфар гаспадаркі могуць набываць за льготны 10-працэнтны крэдыт ААТ “Белаграпрамбанк”, які выдаецца на адзін год. Калійныя ўгнаенні прадаюцца з адтэрміноўкай плацяжу на 30 дзён.

Усе пералічаныя вышэй мінеральныя ўгнаенні – беларускай вытворчасці. Так, калій здабываюць у Салігорску, азот – вырабляюць у Гродне, а фосфар – у Магілёве. Аднак адных толькі беларускіх угнаенняў будзе недастаткова, на дапамогу прыйдуць расіяне. На Лепельскі раён будзе выдзелена 1330 тон амафосу, 512 тон аміячнай селітры і 1650 тон карбаміду. Прыблізна падобныя аб’ёмы ўгнаенняў будуць выдзелены ўсім раёнам вобласці.

Расійскія мінеральныя ўгнаенні крыху даражэйшыя, таму на дапамогу зноў прыходзіць аблвыканкам. На іх набыццё аблаграсэрвіс бярэ спецыяльны крэдыт у суме 62 мільёнаў долараў ЗША і 180 мільярдаў беларускіх рублёў на дастаўку чыгуначным шляхам. На працягу года сельгасарганізацыі па частках, згодна з зацверджаным графікам, павінны гэтыя сродкі вярнуць.

Згодзен, лічбы значныя, але без выкарыстання сучасных мінеральных угнаенняў страты ўраджаю будуць яшчэ большымі. Да таго ж, важна падтрымаць ураджайнасць зямлі для будучых пасеваў, што без тукаў таксама немагчыма.

Васіль МАТЫРКА.