Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
4 апреля 2012
Турнір - даніна памяці
Турнір па баскетболу, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўёва, стаў у нашым раёне добрай традыцыяй. Мерапрыемства аб’ядноўвае юных, фізічна загартаваных вучняў школ нашага горада і раёна, якія сябруюць са спортам і гатовы абараніць гонар сваёй навучальнай установы. Сёлета турнір праводзіўся ў трынаццаты раз, а ўдзел у ім пажадала прыняць восем каманд баскетбалістаў з чатырох гарадскіх школ, а таксама Заслонаўскай, Бароўскай, Слабадской і Старалядненскай сярэдніх школ.
Лепельшчына ганарыцца воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія выканалі свой грамадзянскі абавязак. Мы схіляем галовы перад мужнасцю нашых воінаў, якія сталі прыкладам для маладога пакалення, і будзем заўсёды памятаць аб тых, хто не вярнуўся з поля бою. Турнір, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўёва, аб’ядноўвае сапраўдных мужчын, будучых абаронцаў Айчыны. Аб гэтым адзначыў у сваім выступленні старшыня Лепельскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Крывель. Цёпла прывітаў удзельнікаў мерапрыемства, пажадаў ім паспяховай гульні намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін. Са шчырымі пажаданнямі да юных спартсменаў звярнуўся таксама старшыня абласнога Савета “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валяр’ян Мацкевіч. Нікога з прысутных не пакінула раўнадушным выступленне Алега Салаўёва –- роднага брата воіна-інтэрнацыяналіста, памяці якога прысвечаны турнір. Каманды прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, гульня праходзіла напружана. У перапынках паміж гульнямі для баскетбалістаў былі арганізаваны запамінальныя конкурсы: на самую вялікую колькасць закінутых мячоў у кошык, самы дальні кідок мяча і г.д.
З абавязкамі галоўнага суддзі спаборніцтваў выдатна справіўся Раман Стрыпейкіс. Першае месца ў турніры было прысуджана спартсменам Заслонаўскай сярэдняй школы, другое месца занялі вучні сярэдняй школы № 4, а трэцяе –- хлопцы з Бароўскай сярэдняй школы. Каманда гімназіі імя І.Ерашова, якой прысуджана чацвёртае месца, заахвочана спецыяльным прызам, зацверджаным у мінулым годзе, -- памяці арганізатара турніру, воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Шэйнермана. Лепшым іграком турніру прызнаны юны спартсмен Заслонаўскай сярэдняй школы. Спецыяльны прыз уручыла выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Таццяна Шчэрбач.
Камандзе-пераможцы былі ўручаны пераходны Кубак, торт, а кожны з яе ўдзельнікаў атрымаў медаль, спартыўную майку і салодкі прыз. Камандам, якія занялі другое і трэцяе месцы, былі падораны торты, баскетбольныя мячы, а кожны з удзельнікаў атрымаў медаль і салодкі пачастунак.
Як адзначыў адзін з арганізатараў мерапрыемства, воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Цалуйка, асаблівых слоў удзячнасці за матэрыяльную падтрымку турніру заслугоўваюць спонсары. Гэта ААТ “Лепельскі МКК” пад кіраўніцтвам Аляксандра Міхайлоўскага, Лепельскае райспажыўтаварыства (старшыня Рыгор Стош), прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “ЛепельТрансСервіс” пад кіраўніцтвам Сяргея Ганчара. Значную фінансавую падтрымку была аказана таксама з боку ПГУП “Дзіптрэйд» (дырэктар Ігар Дзівін) і ААТ “Экатэрмапласт” пад кіраўніцтвам Ігара Місніка. Святлана СІЛЬВАНОВІЧНа здымку: урачысты момант адкрыцця турніру