Турыстычная будучыня

21 декабря 2012

Турыстычная будучыня

У актавай зале Лепельскага райвыканкама прайшла чарговая канферэнцыя ўдзельнікаў міжнароднага праекта “Вада, прырода і людзі ў ландшафце, які знікае: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Беларусі і Расіі”. Ад Лепельшчыны ў ёй прынялі ўдзел больш 15 гаспадароў аграсядзібаў, якія ўжо ўключаны ў праграму. Каардынатар праекта з беларускага боку старшыня БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова адзначыла пэўныя поспехі лепяльчан, пры гэтым было ўказана на патрэбу далейшага росту, развіцця.