“Тыдзень лесу-2013”

1 апреля 2013

“Тыдзень лесу-2013”

З 13 па 20 красавіка бягучага года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе акцыя “Тыдзень лесу-2013”. Яна прысвечана 130-годдзю стварэння мяча Колесава -- спецыяльнай прылады для пасадкі лесу.

 Акрамя таго, акцыя “Тыдзень лесу-2013” пройдзе ў падтрымку мерапрыемстваў Году беражлівасці, аб’яўленага Указам Кіраўніка дзяржавы.

 Па добрай традыцыі прыняць удзел у акцыі маюць магчымасць усе жадаючыя. У лясгасах рэспублікі будуць падрыхтаваны спецыяльныя аб’екты, на якім добраахвотнікам прадаставяць магчымасць  пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею або закласці дэндрапарк. Кожны зможа выбраць, якім чынам унесці свой уклад у справу захавання і памнажэння лясных багаццяў рэспублікі. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць усіх добраахвотнікаў пасадачным матэрыялам і прыладамі працы. З першага красавіка пачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі. З пералікамі аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны мерапрыемствы акцыі, усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца на інтэрнэт-сайтах Міністэрства лясной гаспадаркі, усіх дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў і лясгасаў. Там жа можна будзе і аформіць заяўку на ўдзел у акцыі.

 Акцыя “Тыдзень лесу” праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі з 2007 года. За гэты час у ёй прыняла ўдзел больш за 250 тысяч чалавек.

 У бягучым годзе ДЛГУ “Лепельскі лясгас” плануе зрабіць пасадкі лясных культур на плошчы 165 гектараў, з іх 65 гектараў -- у парадку рэканструкцыі малацэнных лясных насаджэнняў. Усяго будзе пасаджана каля аднаго мільёна дрэваў. Для пасадкі лесу будзе выкарыстоўвацца селекцыйны пасадачны матэрыял хвоі і елкі, вырашчаны ва ўласных лясных гадавальніках, якія ёсць у Заазерскім лясніцтве. Дапаўненне раней створаных лясных культур будзе праведзена на плошчы 250 гектараў.

 У ходзе акцыі будуць працягвацца работы па абуладкаванню і пасадцы новых дрэваў і кустоўя ў дэндрапарку лясгаса, ачыстцы лясоў ад смецця і забруджанасці, добраўпарадкаванню тэрыторый лясніцтваў і месцаў адпачынку.

 У цяперашні час у лясгасе вядзецца актыўная падрыхтоўка да правядзення “Тыдня лесу”: рыхтуюцца праграма мерапрыемстваў, аб’екты, прылады працы, інфармуецца насельніцтва. У бліжэйшы час будзе апублікаваны пералік аб’ектаў, падрыхтаваных да прыняцця ўдзельнікаў “Тыдня лесу”.

 Калі вы жадаеце, каб родная краіна стала больш прыгожай, зрабіце свой асабісты ўклад у захаванне і памнажэнне лясных багаццяў нашай краіны, прыміце ўдзел у дабрачыннай акцыі “Тыдзень лесу-2013”. Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца ў лясгасе. Усе даведкі можна атрымаць па тэлефонах 4-02-31, 4-02-88.

 Аляксандр КЛУНДУК,
намеснік дырэктара
ДЛГУ “Лепельскі лясгас”
па ідэалагічнай рабоце.