Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
19 ноября 2013
У дажджлівы дзень
Попыт і прапанова на сельгаспрадукцыю ў асноўным стабілізаваліся. Гараджане ў асноўным набылі бульбу на зіму, зрабілі іншыя неабходныя прыпасы. Бульбу прапаноўвалі больш як у пяці кропках.
Попыт і прапанова на сельгаспрадукцыю ў асноўным стабілізаваліся. Гараджане ў асноўным набылі бульбу на зіму, зрабілі іншыя неабходныя прыпасы. Бульбу прапаноўвалі больш як у пяці кропках. Гэта няшмат, улічваючы, што літаральна месяц таму тавар прапаноўвалі да дваццаці прадаўцоў. Максімальная цана – 30 тысяч за дзесяцілітровае вядро.
Цяперашняя пара – самы сезон для квашання капусты. Яе рэгулярна прадаюць пяцёра пастаянных прадаўцоў. Дарэчы, кошт на гэту гародніну знізіўся на 500 рублёў, зараз складае 3500 рублёў за кілаграм. Пакупнікі ў нядзелю набывалі яе мяхамі. Найбольш прадпрымальныя прадаўцы нават прапаноўвалі паслугу па прывозе пакупкі дахаты пры ўмове, што яна будзе налічваць два і больш мяхі.
Цана на моркву вагалася ад пяці да шасці тысяч рублёў за кілаграм. Найбольш жа прадпрымальныя прадаўцы прапаноўвалі гатовую квашаную капусту па 20 тысяч за кіло.
Працягваючы тэму караняплодаў, укажам, што было дастаткова буракоў чырвоных, а таксама рэдзькі. Цана – пяць-шэсць тысяч за кіло. Аднак на апошнія два тавары пакупнікоў знаходзілася не так і шмат.
Вельмі шмат сталі прывозіць на базар нашых лепельскіх яблыкаў, сады сёлета далі багаты ўраджай. Садавіну прапаноўвалі па цане ад васьмі да дванаццаці тысяч за кілаграм, бывала і больш.
Неблагім попытам карысталася ў апошні базарны дзень збожжа. Прычым, і цана на яго зраўнялася – па 25 тысяч рублёў прадавалі і вядро пшаніцы, і вядро ячменю.
Прапаноўваліся нядаўна грыбы па 20 тысяч за трохлітровае вядзерца. Неблагі варыянт для тых, хто любіць паласавацца грыбрым супам, але не жадае хадзіць у лес. Там жа прадавалі і журавіны па 20 тысяч за літр.
Мясны павільён сустрэў ажыўленнем і некаторым зніжэннем цэн. Прадаўцоў свініны было вельмі шмат, амаль усе прылаўкі былі занятыя. Цэны на яе знізіліся ў сярэднім на пяць тысяч рублёў. Так, паляндвіцу і шыю прадавалі па 65 тысяч рублёў за кілаграм. Кумпяк жа прапаноўвалі па 55 тысяч, лапатку – па 50, паджарку – па 45, рулькі – па 20, столькі ж каштавалі косці.
Безумоўна, уся свініна была прывезена з мясакамбінатаў, свіная скура на прадпрыемствах апрацоўваецца з дапамогай гарачай пары. Найбольш прадпрымальныя прадаўцы перад продажам абсмальваюць тушы, тым самым робячы выгляд тавару больш прывычным і прымальным для пакупнікоў.
У малочным павільёне прадаўцоў было таксама шмат, чаго не скажаш пра колькасць пакупнікоў. Дарэчы, і цэны на малочную прадукцыю крыху ўзраслі, прыблізна ад адной да пяці тысяч рублёў. Так, трохлітровы слоік малака прадавалі па 20 – 25 тысяч, паўлітровы слоік смятаны – па 10—12, тварог – па 35 – 40 тысяч за кілаграм. А вось кошты на мёд не змяніліся – 50 тысяч за паўлітра. Побач жа прапаноўвалі і яйкі курыныя – па 18 тысяч за дзясятак.
Садаводы з-пад Пышна рэгулярна прапаноўваюць лепяльчанам і гасцям горада яблыкі, а таксама саджанцы. У мінулую нядзелю ля іх кропкі сабралася невялікая чарга. Пакуль не ўдарылі марозы, ёсць магчымасць пасадзіць яблыньку.
Адчынілася і гандлёвая кропка камбікормавага завода. Прапаноўваюць толькі два віды тавару – камбкорм для курэй па 6400 рублёў за кілаграм і для куранят – па 7500 рублёў за кіло. Прычым, тавар карыстаецца ранейшым попытам.
Напрыканцы хацелася б зазначыць, што на актыўнасць базару моцна паўплывала надвор’е. Дождж прымусіў многіх пакупнікоў застацца дома ды займацца хатнімі справамі.
Б. САНЕЎ.